Папа дапусціў прымальнасць прэзерватываў — у рэдкіх выпадках

Источник материала:  
21.11.2010 12:23 — Новости Общества

Папа дапусціў прымальнасць прэзерватываў — у рэдкіх выпадках

Выкарыстанне прэзерватываў з’яўляецца прымальным ў «адмысловых выпадках», — сказаў Бэнэдыкт XVI у сваёй новай кнізе-інтэрв’ю.

 — У якасці прыкладу ён падаў выпадкі, калі, ёсць «рызыка заражэння ВІЧ», напрыклад, у мужчын, якія займаюцца прастытуцыяй. Хоць сцвярджэнне было стрыманым, яго разглядаюць як прарыўнае. Да гэтага часу каталіцкая царква выступала супраць любога выкарыстання кантрацэптываў.

Новую пазіцыю Папа Бэнэдыкт XVI агучыў у інтэрв’ю з нямецкім журналістам Пэтэрам Зэевальдам. Кніга-інтэрв’ю з Папам называецца «Святло свету: Папа, Касцёл і знакі часу». Яна выйдзе 23 лістапада. Фрагменты з размовы былі апублікаваныя ў ватыканскай газеце L’Osservatore Romano.

Кніга-інтэрв’ю з Папам Бенедыктам XVI паўстала на аснове 20-гадзіннай гутаркі. Яе маюць перакласці на 18 моваў.

З пункту гледжання царквы, вядома, кантрацэпцыя — не сапраўднае і не маральнае выйсце, — сказаў папа, але дадаў, што яно можа быць даравальным. «У асобных выпадках, напрыклад, калі мужчыны-прастытуты выкарыстоўваюць прэзерватывы, гэта можа быць першым крокам у кірунку да маралізацыі, да ўсведамлення сваёй адказнасці».

Ён падкрэсліў, што ў гэтым выпадку выкарыстанне прэзерватываў не мае на мэце «прадухіленне цяжарнасці, але прафілактыку ВІЧ-інфекцыі».

Што да змагання з эпідэміяй СНІДу, то ён падкрэсліў, што праўдзівым выйсцем можа быў толькі гуманізацыя сэксуальнасці.

Да гэтага часу Ватыкан выступаў супраць любога тыпу кантрацэпцыі, аддаючы перавагу сэксуальнаму ўстрыманню. Не дапускаліся ніякія выняткі. Нават тады, калі існавала рызыка перадачы венерычных захворванняў.

За такую радыкальную пазіцыю Папу і касцёл крытыкавалі медыкі, асабліва ў Афрыцы.

Спосабам барацьбы з эпідэміяй не можа быць «распаўсюджванне прэзерватываў, якія могуць толькі павялічыць праблемы», — казаў Папа ў часе свайго афрыканскага візіту.

Тым не менш, некаторыя афрыканскія біскупы, перад абліччам эпідэміі, дазвалялі сваім вернікам ужываць прэзерватывы.


Падзяліцца навіной: 
Сяргей Гезгала

←Лукашенко: Беларусь достигла высоких результатов в развитии агрокомплекса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика