Хочаце быць пры грошах?
Дапамажы сабе сам
Існуе мноства "магічных" рэкамендацый, як прыцягнуць у сваё жыццё грошы. Але часам мы, самі таго не падазраючы, вінаватыя ў тым, што нашы фінансы спяваюць рамансы. Спецыялісты па біяэнергетыцы лічаць, што грошыкі ад нас "уцякаюць", таму што мы грэбуем простымі правіламі рэгулявання грашовых плыняў. Як жа правільна браць і аддаваць грошы?
Сховішча для грошайКашалёк ніколі нельга пакідаць пустым, няхай у ім будзе хоць адна купюра! Ні ў якім разе нельга класці купюры ў кашалёк як папала. Не варта змешваць купюры рознай вартасці, дакладней, яны павінны ляжаць у залежнасці ад свайго наміналу: тысячы з тысячамі, сотні з сотнямі і г.д. Дробныя павінны ляжаць у асобнай кішэньцы, а то грошы "абразяцца". Не варта таксама трымаць разам грошы розных дзяржаў.
Калі да вас трапілі скамечаныя купюры, акуратна распраўце іх, перш чым класці ў кашалёк. Не лічыце грошы, якія ляжаць у скарбонцы, пакуль яна не стане поўнай, і вы не захочаце яе вытрасці.
Як браць і аддаваць грошы?
Імкніцеся не браць грошы ў кагосьці з рук. У краме кладзіце іх на прылавак або на сподачак, прадавец павінен пакласці рэшту туды ж. Купюры варта аддаваць толькі складзенымі, а не разгорнутымі. Тады грашовая энергія не будзе ад вас выцякаць.
Ніколі не падавайце жабракам міласціну з рук у рукі, а то самі згалееце! Пакладзіце грошы куды-небудзь, адкуль чалавек зможа іх узяць.
Нельга перадаваць грошы праз парог. Імкніцеся ні ў каго і нікому не пазычаць, бо гэта аслабляе грашовую энергетыку. Калі ж гэтага не пазбегнуць, то не пазычайце ў аўторак. Не варта пазычаць і ўвечар, а то грошы перастануць у вас вадзіцца. Калі бераце ў пазыку, то лепш рабіць гэта на малады месяц, а вяртаць на стары, прычым купюрамі дробнай вартасці — гэта прыцягне да вас фінансы. Браць у доўг трэба левай рукой, аддаваць даўгі — правай.
Як траціць грошы?
Вы прывыклі, ледзь атрымаўшы зарплату, бегчы ў краму? А менавіта гэта і адводзіць ад вас фінансавую энергію! Прынясіце грошы дадому, старанна пералічыце і раскладзіце па кучках — на розныя патрэбы. Тады яны будуць у вас вадзіцца. Не варта рабіць буйных пакупак па панядзелках — гэты дзень нездарма называюць цяжкім: і грошай не будзе, і набыццё не пойдзе на карысць.
Стаўленне да грошай
Грошы любяць, калі да іх ставяцца паважліва. Таму ні ў якім разе іх не кляніце! Нават калі вы атрымалі за працу, на вашу думку, занадта мала, не кажыце грэбліва: "І за такія капейкі я павінна спіну гнуць!" Наадварот, падзякуйце лёсу за пасланыя вам фінансы. Тады ён пашле яшчэ. А будзеце лаяць грошы — яны так і будуць ад вас "сыходзіць".
Вельмі дрэнная прымета — страціць кашалёк або грошы. Таму старайцеся не адносіцца да грошай нядбайна, не пакідайце на бачным месцы, адкуль іх лёгка можа ўзяць злодзей, далей хавайце кашалёк, нават калі там мала грошай. Не шкадуйце, калі прыходзіцца аддаваць і распускаць грошы, рабіце гэта з радасцю: чым больш аддасі, тым больш атрымаеш потым назад!
Людзі звычайна радуюцца, калі знаходзяць на вуліцы чужы кашалёк або калі ім "перадаюць" рэшту ў краме. А між тым, гэтым вы перакрываеце сабе грашовы канал. Часта пасля гэтага чалавек губляе грошы. Таму, калі вам "перадалі" рэшту, вярніце яе прадаўцу, а знойдзены кашалёк лепш аднесці ў міліцыю.
"Надвор'е" ў доме
Заўважце: у забяспечаных людзей звычайна ў доме парадак, усё вылізана, вычышчана... Не дапускайце ў кватэры беспарадку! Перш за ўсё, сачыце, каб абутак не валяўся ў вітальні, а стаяў у шафах або ў спецыяльнай тумбе. Рэчы ў шафах таксама павінны быць акуратна раскладзеныя па паліцах. Сачыце, каб вокны былі чыстымі. Тады грошы захочуць "жыць" у вашым доме.
Імкніцеся падтрымліваць адносіны з багатымі і заможнымі людзьмі, прынамсі, тымі, хто не адчувае фінансавых цяжкасцяў. І убачыце — грошы "пойдуць" да вас самі!