У Беларусі створаны ўмовы для з'яўлення сотавай сувязі чацвёртага пакалення

Источник материала:  

Адпаведны ўказ № 578 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 лістапада. Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў дзеючае заканадаўства, якія ўдакладняюць умовы спагнання платы за выдзяленне радыёчастотнага спектра (РЧС) пры адабранні перспектыўных частот у дзеючых карыстальнікаў і прадастаўленні ўзамен новых частот у іншых палосах. Указ прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання РЧС і пошуку палос радыёчастот для ўкаранення новых тэхналогій.

У выпадку змянення значэнняў раней выдзеленых палос РЧС юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам без павелічэння яго аб'ёму і без змянення іншых крытэрыяў, якія ўплываюць на разнік платы за выдзяленне РЧС, плата за выдзяленне РЧС не спаганяецца, паколькі для аператара ўмовы гаспадарання не змяняюцца. Калі ж аб'ём выдзеленага спектра павялічваецца, то за выдзяленне РЧС будзе спаганяцца плата, разлічаная як рознасць паміж памерамі гэтай платы па нядаўна прынятым і папярэднім рашэннях Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце бяспекі Беларусі, паколькі ўмовы гаспадарання для аператара паляпшаюцца. Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць разгортванню сеткі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА.

←Стильный крой эстрады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика