Паслугамі гандлюем з плюсам
Паводле ўдакладненай статсправаздачы Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у студзені-верасні гэтага года павялічыўся на 18,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 46 мільярдаў 261,4 мільёна долараў ЗША.
Знешнегандлёвы абарот тавараў за дзевяць месяцаў вырас на 16,9 працэнта да 40 мільярдаў 833,6 мільёна долараў, абарот паслуг — на 31,9 працэнта да 5 мільярдаў 261,4 мільёна. Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі рэспублікі ў студзені-верасні склала 4 мільярды 365,2 мільёна долараў, што больш на 17,2 працэнта, калі параўноўваць з леташнімі студзенем-вераснем. Сальда знешняга гандлю таварамі за 9 месяцаў склалася адмоўнае — 5 мільярдаў 640,8 мільёна долараў, а вось па паслугах краіна спрацавала з плюсам — станоўчае сальда гандлю паслугамі склала 1 мільярд 275,6 мільёна.
Ігар ГРЫШЫН.