Zамор'е

Источник материала:  
У дапамогу вайскоўцам

У вядзенні актыўных ваенных дзеянняў робаты пакуль бяруць удзел у выглядзе не вельмі складаных і "разумных" механізмаў — міну там абясшкодзіць, за ворагам пасачыць ці ў ролі перасоўнага кулямёта або кідальніка гранат выступіць. Пабойваецца, мабыць, дасведчаны Захад інтэлектуальнай зброі, таму больш развівае тэхналогіі для атакі і абароны салдата-чалавека. У кастрычніку 2010 года кампанія Lосkhееd Mаrtіn пачала выпрабаванні ўдасканаленага экзашкілета HULС, а месяц таму кампанія Rауthеоn абвясціла пра стварэнне экзашкілета другога пакалення ХОS2. Гэтыя прылады дазволяць салдатам пераносіць большы цяжар, менш пры гэтым стамляючыся. Вось некаторыя створаныя сёння варыянты экзашкілетаў.

Gеnеrаl Еlесtrіс Hаrdіmаn. З гэтага экзашкілета пачалася гісторыя галіны. Яго маса складала 680 кілаграмаў, а грузападымальнасць — 340 кілаграмаў. Прылада ў серыю не пайшла, паколькі інжынерам не ўдалося дамагчыся сінхранізацыі ніжняй і верхняй частак Hаrdіmаn.

Zамор'еLосkhееd Mаrtіn HULС. Экзашкілет прызначаны для палягчэння нагрузкі на салдат у паходах. Прылада мае батарэйнае сілкаванне, дазваляе бегаць, скакаць, прысядаць і рухацца паўзком. HULС дазваляе аператару пераносіць груз масай да 90 кілаграмаў. Нягледзячы на тое, што HULС важыць 24 кілаграмы, ён не стварае ніякай дадатковай нагрузкі, бо перадае ўласную вагу на зямлю, што робіць яго наяўнасць практычна незаўважным.

ХОS2. Гэта другое пакаленне экзашкілетаў, распрацаваных кампаніяй Rауthеоn. Яго грузападымальнасць таксама складае каля 90 кілаграмаў. Акрамя трываласці і магутнасці, экзашкілет таксама досыць жвавы і спрытны для таго, каб дазволіць карыстальніку лёгка жангліраваць футбольным мячом ці падымацца па прыступках. Але яго істотным недахопам пакуль з'яўляецца сувязь з генератарам энергіі, да якога ён падключаны сілавым кабелем, а таксама вага — 68 кілаграмаў.

HАL-5 — экзашкілет, створаны японскай кампаніяй Суbеrdуnе. Гэтая версія задумвалася першапачаткова як памочнік пажылым людзям ці інвалідам: дзякуючы гэтаму экзашкілету яны маглі рухацца на сваіх нагах.. Экзашкілеты HАL практычна не абмяжоўваюць рухі аператара. Апранаючы экзашкілет HАL-5, чалавек можа ўтрымліваць вагу да 40 кілаграмаў рукамі і павялічыць максімальную вагу нагрузкі на ногі са 100 да 180 кілаграмаў. З 2008 года ў Японіі любы можа ўзяць у арэнду HАL-5 за $590 штомесяц.

Робаты пачынаюць танцаваць

Робат, якога практычна немагчыма было адрозніць ад чалавека, вельмі добра быў паказаны ў знакамітым савецкім дзіцячым фільме "Прыгоды Электроніка". Фільму споўнілася ўжо 30 гадоў, і ў гэты юбілейны год на свет з'явілася... калі так можна сказаць — сястра Электроніка. У Токіо прайшла выстава лічбавых тэхналогій "Dіgіtаl Соntеnt Ехро", дзе перад наведвальнікамі выставы ў кампаніі чатырох дзяўчат на падтанцоўцы выступіла жанчына-андроід HRР-4С. Гэты робат ствараўся як электронная мадэль для дэманстрацыі адзежы на подыуме, але з часам электрадзяўчына заспявала, а зараз яшчэ і затанцавала.

Упершыню японцы прадставілі гэтую мадэль у сакавіку 2010 года — новы робат быў заяўлены як першы андроід-манекеншчыца. Тады ж HRР-4С дэбютавала падчас Японскага тыдня моды. Спецыялісты з АІST працягваюць удасканальваць сваё стварэнне і даволі хутка робат... заспяваў. Зараз дзяўчына-андроід не толькі ўмее сінтэзаваць гукі, мадэлюючы чалавечы голас, але і суправаджаць свае спевы мімікай і рухамі. Наступным крокам стала навучанне танцам, якое было рэалізавана з дапамогай анімацыйнага пакета Сhоrеnоіd (спалучэнне Сhоrеоgrарhу і Humаnоіd). Цела HRР-4С абсталявана 30 маторчыкамі, яшчэ 8 матораў убудаваныя ў галаву робата-мадэлі. Дзякуючы ім робат можа выяўляць розныя эмоцыі. Рост HRР-4С 158 сантыметраў, вага — 43 кілаграмы (уключаючы батарэю). Гэта сярэднестатыстычныя параметры звычайнай японскай жанчыны. У далейшым андроіда плануецца выкарыстоўваць на падобных прэзентацыйна-забаўляльных мерапрыемствах, а таксама ў якасці "жывога трэнажора" і "сімулятара чалавека". У будучым такія мадэлі робатаў паступяць у продаж, і арыентыровачна іх кошт складзе каля 3 мільёнаў амерыканскіх долараў. Распрацоўкай робатаў-андроідаў чалавецтва займаецца ўсяго адно дзесяцігоддзе і ўжо дасягнула ў ім значных поспехаў. У кіно, праўда, прагрэс у гэтай вобласці значна апярэджвае рэчаіснасць: успомнім такія вядомыя фільмы, як "Двухсотгадовы чалавек", "Я, робат", "Штучны інтэлект". Але і ў рэальнае жыццё, як паказваюць нам японцы, робаты ўваходзяць усё хутчэй і больш упэўнена. Можна сказаць, успомніўшы пра дзяўчыну-андроіда, — наперад і з танцамі.

Заклінальнік ільвоў

Хутка ў ЗША з'явіцца фільм пра тое, як аднаму рэдкаму беламу льву пашанцавала не стаць трафеем на сцяне. Гэта сапраўды рэдкае шчасце, улічваючы, што штогод законна забіваюць больш за 1000 львоў. Кевін Рычардсан называе сябе "паслом ільвоў", ён спадзяецца, што гэты фільм дапаможа спыніць рэгулярныя забойствы цара звяроў. Рычардсан вядомы як "заклінальнік ільвоў".

"Проста не разумею, як людзі могуць страляць у львоў у зачыненай прасторы, адкуль ён не зможа ўцячы", — кажа "заклінальнік ільвоў". Кожны год у ПАР выгадоўваюць ільвоў у няволі, а затым выпускаюць у зачынены вальер, дзе паляўнічыя могуць страляць па іх. Гэта не спорт, а забойства. Фільм "Белы леў" пра рэдкага белага льва, якога яшчэ ў дзяцінстве з-за колеру скуры выгналі з прайда. Ён ледзь не памёр ад голаду, але потым сустрэў сталага льва, які навучыў яго законам дзікага жыцця.

Паляванне на жывёл для трафеяў — буйны бізнэс у ПАР, які прыносіць больш за 90 мільёнаў долараў штогод. Замежныя турысты гатовыя плаціць за адстрэл загнанага ў кут ільва да 40 000 долараў. Урад падтрымлівае гэтае "паляванне" і заве яго "пастаяннай утылізацыяй натуральных крыніц". Толькі ў верасні 2007 года 16 394 паляўнічыя, больш за палову з якіх з ЗША, забілі больш за 46 000 жывёл у ПАР. Практычна ўсе львы, на якіх ідзе паляванне ў ПАР, выводзяцца ў няволі.

Zамор'еПрадзюсар новага фільма Кевін Рычардсан упершыню "пасябраваў" з белымі львамі 12 гадоў таму: ён прыручыў двух паўгадовых львянят, калі яму самому было 23 гады. Ён пачаў бавіць час у рэабілітацыйным цэнтры, каб больш часу праводзіць са сваімі новымі сябрамі. Неўзабаве ўладальнік парку Родні Фур прапанаваў яму часовую працу, якая ў выніку стала пастаяннай. Сёння Рычардсан клапоціцца пра 39 львоў на тэрыторыі ў 800 гектараў. Парк знаходзіцца ў паўтары гадзіны язды ад Йаханэсбурга, дзе і здымалі фільм. Львы — начныя жывёлы, і таму большую частку дня спяць, так што здымкі фільма праходзілі па дзве гадзіны раніцай і яшчэ дзве — днём, калі, вядома, "зоркі" дазвалялі. Рычардсан парушае ўсе правілы паводзінаў пры зносінах з драпежнікамі. Як толькі ён з'яўляецца, яны вітаюць яго мурчаннем. Кевін любіць чухаць ім брушкі, а яны любяць лізаць яму рукі сваімі шурпатымі языкамі. Ільвы нападалі на Рычардсана двойчы, адзін раз падчас здымак леў па імені Тор "прыгваздаў" яго да клеткі, чым прывёў ў жах усю здымачную групу. "Ільвы на 99% спакойныя і ўсяго на 1% смяротна небяспечныя", — кажа Рычардсан. 

←Игры магнитных полей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика