Не курыце ў ложку!

Источник материала:  

Непатушаная цыгарэта, як мяркуюць, стала прычынай пажару ў жылым доме ў Клімавічах і гібелі ў ім 55-гадовай жанчыны.

Раніцай 8 лістапада пажар у доме на вуліцы Студэнцкай у раённым цэнтры ўбачылі суседзі, але пранікнуць у кватэру, якая гарэла, не ўдалося. Дзверы былі зачыненыя знутры, а агонь ужо выбіваўся з-пад даху. Выратавальнікі знайшлі на ложку жанчыну без прыкметаў жыцця, і там жа знаходзіўся ачаг узгарання.

9 лістапада на досвітку ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным жылым доме ў вёсцы Шарэйкі Касцюковіцкага раёна. Выратавальнікі праніклі ў ахоплены агнём дом і на канапе знайшлі цела 56-гадовага гаспадара дома. Ён нідзе не працаваў і, як кажуць суседзі, злоўжываў спіртнымі напоямі. Мяркуемая прычына пажару — зноў-такі неасцярожнасць пры курэнні.

У Магілёўскім абласным упраўленні МНС яшчэ раз настойліва раяць пазбавіцца ад звычкі курыць у ложку: яна не проста шкодная, а небяспечная.

Ілона Іванова.

←Игры магнитных полей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика