Прадстаўнік апазіцыі не мае шанцаў перамагчы на выбарах Прэзідэнта Беларусі

Источник материала:  

Сацапытанне

 Такой думкі прытрымліваецца 81 працэнт удзельнікаў рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў кастрычніку 2010 года Аналітычным цэнтрам ЕсооM, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.

У тое, што пасаду Прэзідэнта можа заняць прадстаўнік апазіцыі, вераць 9,2 працэнта. Не змаглі адказаць на гэта пытанне 4,9 працэнта рэспандэнтаў, 2,9 працэнта не далі адказу. Графу "іншае" адзначылі 2 працэнты ўдзельнікаў апытання. На думку 73 працэнтаў апытаных, сярод прадстаўнікоў апазіцыі няма дастойных людзей, якія маглі б заняць пасаду Прэзідэнта. 82,6 працэнта рэспандэнтаў заявілі аб тым, што яны не давяраюць апазіцыйным партыям. Былі апытаны 1 498 грамадзян ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшыя.

←Игры магнитных полей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика