Ёсць нагода!

Источник материала:  
Сёння — Сусветны дзень мужчын!

Wоrld Mеn's Dау адзначаецца з 2000 года ў першую суботу лістапада.

З ініцыятывай яго святкавання выступіў былы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Савецкага лідара падтрымалі венскі магістрат, аддзяленне ААН у Вене і шэраг міжнародных арганізацый. Міхаіл Гарбачоў быў абраны прэзідэнтам Сусветнага дня мужчын.

Калі ў вас, шаноўныя жанчыны, не стае часу ці грошай для набыцця матэрыяльнага падарунка свайму мужчыне, можна кампенсаваць гэта павышаным градусам пяшчотнасці, любові і клопату ў дачыненні да сваёй "моцнай паловы". Ён абавязкова ацэніць.

6 лістапада —  Свята гіганцкага амлету

З 1985 года ў першыя выхадныя лістапада ў ЗША адзначаюць Дзень гіганцкага амлету (Gіаnt Оmеlеttе Сеlеbrаtіоn). У горадзе Абевіль (штат Луізіяна) кулінары выпякаюць "Амлет сяброўства", на які расходуецца 5 тысяч яек, 6 літраў алею, 25 літраў малака, 10 кілаграмаў зяленіва.

Ёсць падставы для шанавання гэтай стравы і ў еўрапейцаў. Сцвярджаюць, што вялікім аматарам амлету быў Напалеон Банапарт. Паводле легенды, аднойчы Напалеон спыніўся ў мястэчку Бесьер, дзе яго і пачаставалі мясцовым ласункам пад назвай "кураччын дар". Пасмакаваўшы "дар", уладальнік імперыі прыйшоў у вялікае захапленне, загадаў сабраць усе яйкі, якія знайшліся ў падворках той мясцовасці, і прыгатаваць амлет для ўсёй яго арміі. У памяць пра гэтую падзею ў Бес'еры і па сённяшні час адзначаюць Свята амлету.

Ёсць нагода!Апантана любіў амлеты і аўстрыйскі кайзер Франц Іосіф. Упершыню ён паспытаў гэтую страву ў 20-гадовым узросце выпадкова (амлет тады лічыўся стравай прасталюдзінаў, непрыдатнай для імператарскага стала). Аднойчы падчас прагулкі Франц Іосіф "адбіўся" ад сваёй світы і заблукаў у лесе. Доўга прадзіраўся праз гушчар, пакуль не выйшаў на агеньчык маленькай сялянскай хацінкі, дзе яго абагрэлі і накармілі. Гаспадыня на хуткую руку зрабіла для кайзера святочны амлет: змяшала яйкі, малако, муку і цукар, выліла сумесь на патэльню, злёгку абсмажыла, потым вострым нажом парэзала ўсё на палоскі, падрумяніла, пасыпала цукровай пудрай і падала імператару разам са слівавым кампотам.

Францу Іосіфу выключна спадабалася такая страва і, вярнуўшыся дамоў, ён загадаў прыдворным кухарам гатаваць яму "сялянскую закуску" кожны дзень. З тае пары салодкі амлет сталі называць "кайзершмаррен" — у перакладзе з нямецкага "палоскі кайзера".

Знаўцы сцвярджаюць, што сапраўдны амлет павінен быць ве-е-е-ельмі вялікім, і частавацца ім варта ў сяброўскай кампаніі. Калі Гіганцкі амлет па-амерыканску вам не па сілах, то адзначыць свята можна і амлетам сярэдніх памераў, галоўнае, каб хапіла кожнаму ўдзельніку.

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

←Дом без очереди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика