Выступленне ў тэледэбатах у прамым эфіры негатыўна адаб'ецца на рэйтынгу кандыдатаў у прэзідэнты

Источник материала:  

Такую думку выказаў учора журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, каментуючы прапановы шэрагу апазіцыйных структур. Ён наведаў рэдакцыю валожынскай раённай газеты і правёў прыём грамадзян у Валожынскім райвыканкаме, перадае БЕЛТА.

Некаторыя прадстаўнікі апазіцыйных партый выступаюць супраць трансляцыі тэледэбатаў у запісе. Паводле слоў Алега Праляскоўскага, гэта не будзе на руку выступаючым, паколькі не ўсе ўмеюць трымаць сябе перад камерай, і карэкціроўка неабходная. Так, у 2006 годзе пасля выступлення ў СМІ рэйтынг некаторых кандыдатаў упаў з 5-3 працэнтаў да 1,5 працэнта.

"Не вельмі шмат людзей умеюць выступаць перад камерай. Для кандыдатаў гэта (выступленне ў прамым эфіры. — Заўвага БЕЛТА) будзе антырэйтынг", — сказаў Алег Праляскоўскі.

Закранаючы яшчэ адну прапанову апазіцыянераў — забараніць СМІ рэдагаваць перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у Прэзідэнты, Алег Праляскоўскі адзначыў, што прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду маюць права апублікаваць усю інфармацыю, якая адпавядае беларускаму заканадаўству. Ніхто не дазволіць надрукаваць тэкст, у якім будуць змяшчацца заклікі да гвалтоўнага звяржэння ўлады, прысутнічаць элементы нацыяналізму, экстрэмізму. "Ёсць заканадаўства, у тым ліку крымінальнае, адміністрацыйнае, якое вызначае забароненую для распаўсюджвання інфармацыю", — падкрэсліў ён.

←Дом без очереди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика