Золатавалютныя рэзервы Беларусі — $5827,8 млн

Источник материала:  

Паводле папярэдніх звестак Нацыянальнага банка, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду, на пачатак лістапада склалі 5 мільярдаў 827,8 мільёна долараў ЗША.

З пачатку года аб'ём золатавалютных рэзерваў краіны павялічыўся на 175,3 мільёна долараў, альбо на 3,1 працэнта. Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ў структуры золатавалютных рэзерваў на 1 лістапада склалі 3 мільярды 64,5 мільёна долараў, манетарнае золата — 1 мільярд 179,2 мільёна, іншыя актывы — 1 мільярд 4,6 мільёна і спецыяльныя правы запазычвання — 579,5 мільёна долараў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Дом без очереди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика