Беларусь — лідар сярод краін СНД па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу

Источник материала:  

Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу і апярэджвае іншыя краіны СНД. Пра гэта гаворыцца ў Справаздачы Праграмы развіцця ААН "Рэальнае багацце народаў: шляхі развіцця чалавека". Акрамя таго, за год наша краіна ўзнялася ў сусветным рэйтынгу на 7 пазіцый і заняла там 61 месца са 169.

Справаздача ААН утрымлівае звесткі пра ўзровень жыцця і сацыяльнай абароненасці жыхароў розных краін, узровень адукацыі і культурнага развіцця насельніцтва, стан злачыннасці, аховы навакольнага асяроддзя, паказчыкі здароўя; звесткі пра ўдзел людзей у прыняцці рашэнняў.

Ул. інф.  

Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу

Краіны з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу

61. Беларусь

65. Расія

66. Казахстан

67. Азербайджан

69. Украіна

74. Грузія

76. Арменія

Краіны з сярэднім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу

87. Туркменістан

99. Малдова

102. Узбекістан

109. Кыргызстан

112. Таджыкістан

←Дом без очереди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика