Замахнуўся на чвэрць мільярда

Источник материала:  

Каб атрымаць у банку крэдыт у суме 250 мільёнаў рублёў, кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў пайшоў на хітрасць.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, "вызначыўся" дырэктар прыватнага прадпрыемства з Лельчыц. У красавіку гэтага года ён падаў у банк заведама несапраўдныя дакументы і звесткі пра акалічнасці, якія мелі істотнае значэнне для атрымання ў банку крэдыту. Аднак падман раскрыўся, і Мазырскім міжрайаддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласці ў дачыненні да гэтага кіраўніка заведзеная крымінальная справа. А вось дырэктар іншага прыватнага прадпрыемства, мінс- кага, падазраецца ў тым, што не захацеў плаціць па рахунках.

У прыватнасці, як мяркуецца, ён з чэрвеня мінулага года і да гэтага часу ўхіляўся ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці перад суб'ектамі гаспадарання рэспублікі пасля рашэння гаспадарчага суда, якое ўступіла ў законную сілу.

Між іншым, магчымасць выканаць гэты абавязак ён мог. Што ж датычыцца сумы, пра якую ідзе размова, то яна складае 426,4 мільёна рублёў. Як і ў папярэднім выпадку, у дачыненні да дырэктара заведзеная крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

←Дом без очереди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика