Слуцкі “Доктар Ватсан”. Народны вакальны ансамбль “Лабірынт” адзіны ў Беларусі выступае з папуры

Источник материала:  
Слуцкі “Доктар Ватсан”.
Народны вакальны ансамбль “Лабірынт” адзіны ў Беларусі выступае з папуры

Кіраўнік гэтага музычнага калектыву Мікалай Гром калісьці быў вядомым барабаншчыкам. Сярод яго вучняў, напрыклад, былы барабаншчык ансамбля “Песняры” Уладзімір Марусіч. Мікалай Фёдаравіч іграў на ўдарных гадоў васямнаццаць, выступаў на вяселлях і карпаратывах, пакуль жывы гук не замяніла электроніка.

А вось спяваў ён заўсёды. У слуцкім Доме культуры ён працуе з салістамі “каму за 30”. Яны прыходзяць да яго з вуліцы. Гром падбірае ім рэпертуар, вобраз, і хутка малавядомыя жыхары Слуцка ператвараюцца ў мясцовых артыстаў.Дзесяць гадоў таму ў Мікалая Фёдаравіча з’явілася новае захапленне. Неяк убачыў па тэлебачанні выступленне з папуры расійскай шоу-групы “Доктар Ватсан” і прапанаваў калегам з Дома культуры стварыць нешта падобнае. Так з’явіўся слуцкі калектыў “Лабірынт”. Пяцёра мужчын у неверагодных касцюмах, напрыклад у гальштуках і камізэльках на голае цела, абыгрываюць на сцэне смешныя сітуацыі, аб’ядноўваючы ў сваіх выступленнях урыўкі з папулярных песень.— Папуры не распаўсю-джана ў нас у краіне, — расказвае Мікалай Гром. — Наш “Лабірынт” першым адкрыў яго ў Беларусі. Хтосьці спрабуе паўтарыць, але, як правіла, артысты проста злучаюць урыўкі розных папулярных матываў. Мы ж на сцэне ператвараемся ў акцёраў. Напэўна, таму збіраем поўныя залы гледачоў.Калектыў выступае ў Слуцку, Барысаве, Маладзечне, Салігорску, Мінску... У яго скарбонцы сем сольных канцэртаў, у тым ліку і ў Маскве. У “Лабірынта” вялікі рэпертуар: папуры любоўныя, антыалкагольныя, кіна- і рэтрапапуры. Сюжэт прыдумваем самі. Як прызнаюцца ўдзельнікі, галоўнае ў гэтай справе — знайсці актуальную тэму, на якую ўжо напісана шмат песень.Акрамя папуры слуцкі калектыў выступае і з сур’ёзнымі творамі. Напрыклад, на апошнім рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” у Мар’інай Горцы “Лабірынт” выканаў аўтарскую песню “Квітней, Беларусь”. Выступленне суправаджалася відэа з дэманстрацыяй маляўнічых месцаў Беларусі... А самі артысты былі апрануты ў нязвыклыя для іх калектыву строгія упрыгожаныя ціснёным серабром касцюмы, пашытыя па заказу аддзела культуры Слуцкага райвыканкама. Адзін такі касцюм каштаваў мільён беларускіх рублёў! Вынік выступлення — 3-е месца і камп’ютар у падарунак. Дарэчы, званне народнага “Лабірынт” атрымаў параўнальна нядаўна — гэтай вясной, да дзесяцігадовага юбілею калектыву.

←Путь СМОЛЯРА в Европу. Как начать свой бизнес с нуля?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика