Андрэй Арамнаў: "Я прымусіў паважаць сябе, цяпер рыхтуюся да Алімпіяды"

Источник материала:  

Яўген ВАЛОШЫН

Андрэй Арамнаў распачаў падрыхтоўку да Алімпіяды ў Лондане 2012 года. Трэніруецца разам з усёй легкаатлетычнай зборнай ў комплексе "Стайкі". І падобна на тое, што алімпійскі чэмпіён змог паразумецца з кіраўніцтвам зборнай і высокімі спартыўнымі чыноўнікамі, якім "даў прыкурыць" у нядаўнім скандальным інтэрв'ю ("Звязда", нумар за 9 кастрычніка).

Нагадаем, што здарылася незадоўга да той гутаркі. Краіна даведалася пра трэцяе (трэба ж умудрыцца) затрыманне алімпійскага чэмпіёна нецвярозым за рулём. І гэта не ўсе сенсацыі. Пайшлі чуткі, што Андрэй пакурыў нейкую трасцу перад чэмпіянатам Еўропы, і за гэта быў дыскваліфікаваны на паўгода. А значыць — наша галоўная медальная надзея прапусціць Алімпіяду ў Лондане 2012-га, падумалі беларусы. Жах адзін!

Але ў інтэрв'ю Андрэй Арамнаў мужна адказаў на ўсе пытанні і абвергнуў некаторыя чуткі.

Андрэй Арамнаў:  "Я прымусіў паважаць сябе, цяпер рыхтуюся да Алімпіяды"Па-першае, ніякай марыхуаны атлет не курыў, Алімпіяду ён не прапусціць. А праблемы ў Андрэя Арамнава ўзніклі пасля таго, як ён "расслабіўся" курыльным мікстам, які на той момант свабодна прадаваўся на кожным кроку, не быў забаронены законам.

<І>"На пакеціку што было напісана? Духмяныя травы. Што гэта за бардак, калі такое без праблем прадаюць? — горача абураўся атлет. — Старшыня міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Тамаш Аян сказаў, што я ў любым разе выступлю ў Лондане".

А наконт затрымання п'яным за рулём атлет цалкам прызнаў сваю віну і як на духу патлумачыў матывацыю, мякка кажучы, непапулярнага ўчынку:

"Ведаеце, калі я папёр супраць законаў і навязванняў? Упершыню мяне злавілі, калі я пасля Алімпіяды атрымліваў кватэру ў Мінску. Самі ж частавалі шампанскім. Там прапанавалі, а на дварэ ўжо даішнікі чакаюць... Калі б пасля гэтага мне шчыра даравалі, падтрымалі, я ніколі б не пераступіў парог аўто нецвярозым... Разам з тым заўважу, што ў сваім жыцці я не меў ніводнай аварыі. Ніколі такога не здаралася, што з машыны выпадаў. Увогуле лічу сябе асцярожным і разважлівым кіроўцам. Перавышэнне алкаголю ў крыві кожны раз было мінімальным. Тым не менш у простых беларусаў я шчыра прашу прабачэння. Як толькі да мяне пачнуць па-чалавечы ставіцца, я перастану так сябе паводзіць..."

А яшчэ Арамнаў бясстрашна раскрытыкаваў спартыўных чыноўнікаў — аж трэскі паляцелі. Нават у газету мы змаглі паставіць далёка не ўсю гнеўную інфармацыю. Напрыканцы атлет расказаў, што любіць Беларусь і не разглядае прапановы імігрыраваць за мяжу.

Я паціху набіраю нармальную спартыўную форму, — перадаў Андрэй Арамнаў днямі журналісту "Звязды" з алімпійскага комплексу "Стайкі". — Не так даўно да мяне прыязджаў міністр спорту і памочнік прэзідэнта. Я ўсё ім расказаў, як думаю. Міністр пайшоў мне насустрач, хоць і сказаў: "Выбачай, але ў тым, што цябе спынялі нецвярозым, я не вінаваты..." Ну што ж, з гэтым не паспрачаешся. Больш са мной размаўляў памочнік прэзідэнта, дарэчы, добры мужык. Буду ў "Стайках" да 24 лістапада, потым буду актыўна трэніравацца ў Барысаве.

Андрэй Арамнаў таксама расказаў, што нарэшце адчуў падтрымку з боку сваіх балельшчыкаў:

— Цяпер я адчуваю сябе больш-менш камфортна ў маральным плане. І зноў веру, што змагу пабіць існуючыя сусветныя рэкорды...

Пасля выхаду інтэрв'ю персона Андрэя Арамнава актыўна абмяркоўвалася на сайтах zvіаzdа.bу і tut.bу. Друкуем некалькі цікавых каментароў:

Інкагніт: Калі ён штангу вышэй за ўсіх падымае, то, можа, яму яшчэ дазволіць на чырвонае святло дарогу пераходзіць, пад стралой крана стаяць і за буйкі заплываць?

Асеr:Святошы сабраліся. Я б на вас паглядзеў, калі б у 20 гадоў да вас прыйшла такая вядомасць і зарплата. Трэба было лепш выхоўваць і тлумачыць. А наконт розуму, дык многіх разумных штодня спыняюць нецвярозымі за рулём. Што тычыцца знятага плаката на роднай спартшколе Арамнава, нагадвае ліквідацыю партрэта ворагу народа на дошцы гонара. Як у 37-ым годзе!!!! Хутка ў высылку, рыхтуй чамаданы.

Р.S. Вельмі шкада, што ўсіх трэнерскіх прозвішчаў не прагучала.

Света: Жах, брыдка стала пасля гэтага інтэрв'ю, увесь такі белы і пушысты. Цьху! Піць кінуць не спрабаваў? Можа, і жыццё тады наладзіцца.

Вадзім з Мінска:Андрэй! Не звяртай увагі на ўсе плёткі і бруд у твой адрас. Табе трэба думаць пра Алімпіяду-2012 у Лондане! Поспехаў і цярпення табе. Мінск з табой!

Vіhаrі: Што ж, застаецца толькі вам пажадаць сустрэцца на дарозе з п'яным, які мае нейкі медаль. Тады ваша меркаванне наконт такіх чэмпіёнаў зменіцца.

Sеrgеіmіnsk81:Відаць, да спорту вы дачынення не маеце! Не ўяўляеце, да якога ўзроўню абмен рэчываў у іх раскручаны. Таму і пішаце так. Па тэме, то добрае інтэрв'ю, мэтанакіраваны атлет. Вялікая будучыня пры сур'ёзным сучасным у яго.

Рэня: Андрэй, мы ганарымся табой, тым, што ты, хлопец з простай сям'і (а як інакш, калі мама ў начную змену працуе), прагрымеў на ўвесь свет, стаў лепшым, праславіў нашу краіну, якая ўбухвае шалёныя бабкі ў спорт, але належных вынікаў часта не мае. Ты даказаў усім, што ты вялікі талент і вялікі працаўнік. На жаль, і ў цябе, як і ў многіх з нас, смяротных, хапае зайздроснікаў, нядобразычліўцаў. Дык не давай, дзіцятка, падстаў для іхняй радасці! Ёсць правілы, якія абавязковыя для ўсіх — не біць жанчын і не крыўдзіць больш слабых, не плявацца, не ездзіць на аўто пасля ўжывання алкаголю, нават піва. Таму не давай фармальных падстаў святкаваць перамогу шэрасці, няздольным. Іначай прафукаеш свой выключны талент, а можа, і жыццё! Ты не маеш на гэта права, бо табе шмат Бог даў. І мы любім цябе, памятай пра гэта заўсёды. Перамагай ва ўсім!

←Организм человека перестраивается на зимнее время за 36 часов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика