РОЗГАЛАС
У Полацку ў 15-ы раз праходзіць міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі". "Зорныя" выканаўцы з Беларусі, Аўстрыі, Польшчы іншых краін бяруць удзел у гэтай культурнай падзеі.
Як расказалі "Звяздзе" ў аддзеле культуры Полацкага гарвыканкама, юбілейны фестываль сёлета праводзіцца ў рамках беларускай акцыі "Культурная сталіца". Прысвячаецца яшчэ аднаму юбілею — споўнілася 25 гадоў арганнай зале Сафійскага сабора.
Нагадаем, што першым сярод беларускіх гарадоў культурнай сталіцай з падачы кіраўніцтва Міністэрства культуры стаў менавіта Полацк. Гэты правінцыйны горад за апошнія гады вельмі папрыгажэў. Тут з вялікай цеплынёй зберагаюць тое, што дасталася нам ад продкаў. Рамантуюць, рэканструююць будынкі і храмы, з нуля аднаўляюць і ставяць новыя помнікі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ. На праспекце Дзяржынскага пабудуюць дом даўжынёй 700 метраўНа цотным баку праспекта Дзяржынскага плануецца пабудаваць 15-павярховы жылы дом даўжынёй 700 метраў. Пачнецца ён ад вуліцы Хмялеўскага і дойдзе да праспекта Жукава.
Як расказала галоўны архітэктар праекта Галіна Перліна, дом задуманы неперарыўным, ён будзе ўзвышацца нават над праезнай часткай вуліцы Шчорса: вялікая арка дазволіць транспарту рухацца па ёй. Прычым частка будынка каля скрыжавання праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса павінна мець паўкруглую ўвагнутую форму. Такім чынам, тут застанецца месца для пляцоўкі, дзе з часам могуць з'явіцца фантаны, скульптуры і іншыя элементы добраўпарадкавання. Непадалёк размесцяцца ўваходы на станцыю метро "Грушаўская". Два ніжнія паверхі новага будынка зоймуць грамадскія аб'екты.
Да чс па хакеі 2014 года ў сталіцы пабудуюць і рэканструююць 20 гасцініц
Гэта дазволіць штогод прымаць каля мільёна турыстаў. Сёння пры поўнай загрузцы сталічныя гатэлі здольныя прыняць толькі 600—700 тыс. чалавек у год. Цяпер у Мінску 28 гасцініц, у якіх можна размясціць 5,5 тыс. чалавек. Пасля ўзвядзення новых і рэканструкцыі дзейных гатэляў колькасць месцаў у іх вырасце амаль да 11 тыс.
"Мінск—Навіны". У Стамбул — па электронным білецеНацыянальная кампанія "Белавія" дала магчымасць пасажырам набываць электронныя білеты для палётаў з Мінска ў Стамбул.
У такога білета ёсць мноства пераваг, тлумачаць у кампаніі. Яго немагчыма згубіць ці страціць, паколькі ўся інфармацыя пра падарожжа надзейна захоўваецца ў сістэме браніравання. Электронны білет можна выслаць па электроннай пошце сябрам ці родным. Паколькі сістэмы рэгістрацыі і браніравання звязаныя паміж сабой, працэдура рэгістрацыі ў аэрапорце пройдзе хутчэй.
Сяргей РАСОЛЬКА.