АБЗАЦ

Источник материала:  

Швейцарская кампанія "Франк Мюлер" выкупіла 52% акцый ААТ"Мінскі гадзіннікавы завод". Аб'ём інвестыцый склаў суму, эквівалентную Br36 млрд. 516 млн. 450 тыс. Паводле ўдакладнення Мінпрама, грошы паступілі, і швейцарская кампанія стала ўласнікам 52% акцый гадзіннікавага завода. З наступнага года на прадпрыемстве пачнецца працэс тэхнічнага перааснашчэння.

У 13:30 на заводзе "Аўтагідраўзмацняльнік" у Барысаве пачаўся пажар. Выратавальнікі ліквідавалі загаранне ў 14:06. Пацярпелых не было, абставіны высвятляюцца. Як мяркуецца, прычынай пажару стаў перагрэў гальванічнай печкі. Спецыялісты патлумачылі, чаму над заводам было шмат дыму: адбыўся перагрэў печы, у якой знаходзіліся шэсць тон алею. Алей загарэўся, а пры яго гарэнні вылучаецца шмат дыму.

У Мiнску п'яны таксiст урэзаўся адразу ў тры дрэвы. За руль ён сеў пасля застолля i, крыху праехаўшы, выехаў на газон, дзе i "сустрэў" дрэвы. Пасажыр, стрыечны брат кiроўцы, атрымаў разнастайныя траўмы. Пасля высветлiлася, што ў крывi лiхача было 2,66 прамiле алкаголю. За гэта яму пагражае штраф да 35 б.в. з пазбаўленнем права кiравання транспартам на 3 гады, яшчэ да 10 базавых -- адказнасць за ДТЗ. Давядзецца адказваць i за пашкоджанне зялёных насаджэнняў.

У Мiнску студэнтка БДУ -- грамадзянка Кiтая -- злавiла за руку кiшэннiка. Яна ехала ў аўтобусе i заўважыла, што з кiшэнi ў яе знiк кашалёк, у якiм было амаль Br500 тыс. Да свайго здзiўлення, яна ўбачыла, як яго кладзе ў сваю кiшэню адзiн з пасажыраў. Кiтаянка схапiла мужчыну i пачала клiкаць на дапамогу. Курсанты Акадэмii МУС, якiя ехалi ў аўтобусе, аператыўна затрымалi злодзея, а таксама яго саўдзельнiка. Пазней высветлiлася, што абодва нiдзе не працуюць, маюць судзiмасцi. ПОЎНЫ АБЗАЦ    У Харватыі запушчаны круіз для голых турыстаў. Незвычайнае тыднёвае марское падарожжа па Адрыятыцы арганізуе брытанская кампанія: турыстам прапануюць наведаць нудысцкія пляжы Харватыі. Каб не траціць час на раздзяванне, на борце круізнага лайнера адпачывальнікі будуць хадзіць галяком. "Голы" круіз абыдзецца не так дорага — ад 570 еўра за 7 дзён. Хадзіць голымі можна круглыя суткі, праўда, падчас сняданкаў, абедаў і вячэры турыстам усё ж прапануюць крыху апранацца — у мэтах бяспекі. Бо перакінуць талерку гарачага супу ці кубак гарбаты сабе, напрыклад, на жывот ці суседу на сцягно — занадта вострыя ўражанні нават для тых, хто прывык усюды хадзіць голым. Круіз разлічаны на падарожнікаў ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў.

←Организм человека перестраивается на зимнее время за 36 часов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика