Лукашэнка не будзе абмяжоўваць Інтэрнет
У Беларусі няма абмежавання на свабоднае карыстанне Інтэрнэтам. Пра гэта заявіў 26 кастрычніка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час нарады аб стане і перспектывах развіцця анкалагічнай дапамогі ў Беларусі.
Лукашэнка адзначыў, што ў краіне ніхто нікому не закрывае доступ у Інтэрнэт.
«Сёння ж не закрыеш!» — сказаў кіраўнік дзяржавы.«Як забараніць Залуцкаму (Іосіф Залуцкі — доктар медыцынскіх навук, прафесар,
Прэзідэнт закрануў у цэлым тэму развіцця Інтэрнэту ў краіне.
«Калі мы заняліся цяпер Інтэрнэтам, то ўбачылі свае магчымасці.І сёння мяне крытыкуюць за ўказ па Інтэрнэту не таму, што тут дыктатура, а таму што мы грошы, мільёны долараў забіраем у тых, хто калісьці карыстаўся нашым становішчам, геаграфічным у тым ліку, і нашымі магчымасцямі, кішэні набівалі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Сёння мы гэта павярнулі ў краіну», — дадаў ён.
Указ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» падпісаны 1 лютага 2010 года, уступіў у сілу 1 ліпеня. Дакументам прадугледжаны абавязак дзяржорганаў і дзяржаўных арганізацый размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці на афіцыйных сайтах, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне. Карыстальнікі павінны свабодна і бясплатна атрымліваць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), паштовым адрасе, нумарах тэлефонаў яго даведачных службаў, парадку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, аб адміністрацыйных працэдурах. Указ таксама рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі па патрабаванню карыстальніка
БЕЛТА