Лукашэнка зноў выказаўся пра нараджальнасць і паказаў абазнанасць у памперсах

Источник материала:  
27.10.2010 10:51 — Новости Общества

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным стымуляваць у краіне нараджальнасць. На гэты момант ён асабліва звярнуў увагу ў час нарады аб стане і перспектывах развіцця анкалагічнай дапамогі ў Беларусі.

«Калі мы не будзем стымуляваць нараджальнасць, прычым не проста адзін-два дзіцяці,

а як мінімум тры, каб быў прырост, мы не будзем мець перспектывы як дзяржава»,

— адзначыў ён.

«Таму тут мы сканцэнтруем усё. І самыя вялікія льготы будуць прадастаўлены тым, у каго трое дзяцей», — сказаў кіраўнік дзяржавы. У прыватнасці, ён адзначыў, што ў гэтым выпадку размова можа ісці аб бясплатнай трохпакаёвай кватэры. Акрамя таго, шматдзетным сем’ям могуць быць аказаны і іншыя льготы. Напрыклад, на ўтрыманне і выхаванне дзяцей, добраўпарадкаванне кватэры.

«Кватэра — гэта добра, але сёння нятанна каштуе яе ўтрымліваць. Таму тут трэба будзе льготы шматдзетным сем’ям у залежнасці ад іх даходаў прадастаўляць. І, выбачайце, памперсы нятанна каштуюць.

Калі нармальна сёння маленькае дзіця гадаваць, ведаеце, $300 — гэта мінімум.

Пачынаючы ад дзіцячага харчавання і заканчваючы гэтымі памперсамі. Таму патрэбны і дапамогі на дзяцей адпаведныя. Тут гэта вяршыня», — лічыць ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што ў іншых пытаннях, якія датычацца дапамогі дзіцяці, сітуацыя ў дзяржаве нядрэнная.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Лукашэнка не будзе абмяжоўваць Інтэрнет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика