Кастынг у ваенкаматах
Пра гэта паведаміла
Нагадаем, прызыўная кампанія праводзіцца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 12 кастрычніка № 529 «Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку — снежні 2010 г. і студзені 2011 г."
Падчас прызыўной кампаніі для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдат і сяржантаў плануецца прызваць каля дзесяці тысяч чалавек.
На тэрміновую ваенную службу будуць прызваныя грамадзяне Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Маладое папаўненне павінна быць адпраўлена ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны да 1 лютага 2011 года.
Указам прэзідэнта вызначана, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і прызначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іянізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і работамі з кампанентамі ракетнага паліва.
Беларускай чыгунцы даручана забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржорганаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу; ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій — накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, для прыцягненне іх да адказнасці.
Інфармацыя аб выніках прызыву павінна быць прадстаўлена ўрадам прэзідэнту да 20 сакавіка 2011 года.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.