Саюз палякаў заклікае прыйсці на
11.10.2010 08:34
—
Новости Общества
Саюз палякаў заклікае да салідарнасці з фірмай «Палоніка». Першае слуханне справы прызначана на 11 кастрычніка, а 14.30 у гаспадарчым судзе Гродзенскай вобласці.
Саюз палякаў лічыць абвінавачванне палітычным і заклікае ўсіх неабыякавых людзей прыйсці ў суд, піша ў сваім блогу сябра Рады СПБ Анджэй Пачобут.
Нагадаем, праз фірму «Палоніка» сябры незарэгістраванага «Саюза палякаў на Беларусі» арганізуюць навучанне польскай мове, шматлікія культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы для моладзі і сталых людзей. «Палоніцы» інкрымінуюць нявыплату падаткаў ад атрыманай гуманітрнай дапамогі з Польшчы.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё