Латвія прапаноўвае размясціць базу беларускага марскога флоту ў Рызе
01.10.2010 08:29
—
Новости Общества
Праект па стварэнні беларускага марскога флоту знаходзіцца на стадыі завяршэння. Аб гэтым 30 верасня ў Мінску паведаміў журналістам міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба.
«Латвія прапаноўвае размясціць базу беларускага марскога флоту ў Рызе ці ў іншых партах. На сёння такую базу гатоў даць Рыжскі порт», — адзначыў Шчэрба.
«Уся
Ён адзначыў, што арганізацыйная форма, у выглядзе якой будзе функцыянаваць флот, вызначыцца рашэннем прэзідэнта. «Гэта можа быць сумеснае або замежнае прадпрыемства», — удакладніў кіраўнік Мінтранса Беларусі.
Як паведамлялася, штогод каля 20 млн. тон беларускіх грузаў маюць патрэбу ў марской перавалцы і транспартаванні. Цяпер гэтыя грузы перадаюцца кампаніям, якія маюць гандлёвы флот і зарабляюць на транспартаванні беларускага экспарту.
Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Дзмітрый Заяц, БелаПАН