Горацкай акадэміі

Источник материала:  
01.10.2010 08:35 — Новости Общества
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія адзначае сваё 170-годдзе. 30 верасня ў Горках пачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя юбілейнай даце.

БДСГА з’яўляецца старэйшай і самай буйной вышэйшай аграрнай навучальнай установай у краінах СНД і Еўропы. Земляробчая школа ў Горках была заснаваная яшчэ ў 1836 годзе, паводле рашэння царскага ўрада.

За сваю гісторыю акадэмія падрыхтавала больш за 80 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі. Многія з іх сталі дзяржаўнымі дзеячамі, навукоўцамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў. У БДСГА ганарацца, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — яе выпускнік.

Урачыстасці працягнуцца да 2 кастрычніка. Гасцей будуць прымаць у рэктараце і знаёміць з факультэтамі, батанічным садам, музеем. 1 кастрычніка ў акадэміі адбудзецца ўрачысты сход з нагоды юбілею, а ўвечары на плошчы ля Палаца культуры студэнтаў чакае вялікая забаўляльная праграма.

Падзяліцца навіной: 
Ілона Іванова, Звязда

←Латвія прапаноўвае размясціць базу беларускага марскога флоту ў Рызе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика