Заўжды ў цэнтры падзей

Источник материала:  

“Рэспублiку” выпiсваю амаль дзясятак гадоў. I ўвесь гэты час я ваш адданы чытач.

Нават калi няма магчымасцi зазiрнуць у паштовую скрыню i забраць чарговы нумар, напрыклад, калi я ў камандзiроўцы, iмкнуся набыць выданне ў газетным кiёску. Праўда, не заўсёды гэта атрымоўваецца — амаль з ранiцы ў некаторых кiёсках “Белсаюздруку” прыдбаць “Р” немагчыма.

Здараецца, калi нумар вельмi цiкавы, набываю некалькi экзэмпляраў, потым раздаю iх знаёмым. Асаблiва практыкую гэта падчас наведвання лецiшча: i я, i мае суседзi, нягледзячы на значную адлегласць ад цывiлiзацыi, заўжды ў цэнтры падзей.

←Запасаемся семенами И необязательно купленными в магазине, можно и собственными

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика