УРА — бабіна лета!

Источник материала:  

На тэрыторыю нашай краіны пачынае паступаць больш цёплае, але вільготнае паветра з Заходняй Еўропы, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У нядзелю магчымы кароткачасовыя дажджы. У ноч тэмпература паветра не перасягне 6—12 градусаў цяпла, месцамі чакаецца туман. А днём вераснёўскае сонца прагрэе паветра да 16—22 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е парадуе нас цёплымі дзянькамі бабінага лета. Дарэчы, па народным календары бабіна лета звычайна прыпадае на перыяд з 14 па 21 верасня. У панядзелак у асноўным будзе без ападкаў. Тэмпература паветра днём павысіцца да 17—23 градусаў цяпла. Цёплым абяцае быць надвор'е таксама ў аўторак і ў сераду. У начныя гадзіны прагназуецца ад 6 да 12 градусаў цяпла, а днём — 18—24 градусы. У беларускай сталіцы ў гэтыя выхадныя дні чакаецца ўмерана цёплае надвор'е. Днём у суботу і ў ноч на нядзелю прагназуецца кароткачасовы дождж. Нядзельным днём будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ў ноч на суботу складзе 9—11 градусаў цяпла, днём прагназуецца плюс 15—17 градусаў. У ноч на нядзелю чакаецца плюс 8—10 градусаў, а днём паветра прагрэецца да 18—20 градусаў.

←Похищен владелец холдинга "Инком-авто"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика