Нябёсы і Зямлю яднае Хрэсны ход
Вядзе дарога да Святыняў
Цераз палеткі і бары...
Душа ніколі не астыне —
Лампада Божая гарыць...
Яна жыццё нам асвятляе,
І нашу Веру і Любоў...
Гарыць Лампада, не згасае
Над існасцю
Святых Шляхоў...
Гэты верш лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Міхась Башлакоў напісаў на Святым Полі, што пад Баранавічамі. За мінулыя стагоддзі па тых мясцінах пракацілася шмат войнаў, безліч салдацкіх магіл засталося на пагорках. Святое Поле стала не толькі сімвалам чорнага мінулага. На яго зямлі быў знойдзены цудатворны Загор'е-Сталавіцкі абраз Пакрову Прасвятой Багародзіцы — знак светлай надзеі.
Дзе б нам ні выпадала быць — усюды мы пакідалі на ўспамін пра сустрэчы свечкі, запаленыя ад іерусалімскага Агню Дабрадатнага. Агню, які ўжо сямнаццаць гадоў экспедыцыя нясе ад храма да храма, ад дома да дома, ад сэрца да сэрца.
Яўген Пясецкі.