Бурштынавая краіна

Источник материала:  

Бурштынавая краінаЛепшага падарунка з літоўскай Палангі, чым бурштын, не прыдумаеш. Калі пашанцуе, гэты "сонечны камень" можна знайсці нават на беразе пасля шторму. І не дзіва, што менавіта тут, каля Балтыйскага мора, працуе ўнікальны Музей бурштыну — бо ні ў якім іншым моры бурштыну няма!

Вучоныя лічаць, што бурштын — гэта смала соснаў, якія раслі на дне Балтыйскага мора 70 млн гадоў таму. Паводле прыгожай легенды, бурштын — гэта слёзы і абломкі палаца марской багіні Юратэ, якая закахалася ў рыбака, за што і была пакараная.

Бурштынавая краінаМузей адчыніўся для наведнікаў у 1963 годзе ў прасторным палацы графа Тышкевіча і знаходзіцца ў самым цэнтры Батанічнага сада, які быў закладзены па праекце французскага архітэктара ландшафту Э. Андрэ ў канцы ХІХ стагоддзя. У пятнаццаці залах — каля пяці тысяч вырабаў. Сустракаюцца тут экспанаты, якім больш за сорак мільёнаў гадоў. Асабліва цікавыя кавалачкі бурштыну з уключэннямі (інклюзы) — насякомыя, расліны надаюць такім экспанатам вялікую каштоўнасць.

←Беларусь сыграла с Румынией вничью - 0:0

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика