Беларусі і Расіі далі час на прымірэнне па спрэчцы аб спагнанні мытных пошлінаў на нафтапрадукты
Эканамічны суд СНД прапанаваў расійскаму і беларускаму бакам знайсці магчымасці для вырашэння спрэчкі аб правамоцнасці спагнання Расіяй мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь, у пазасудовым парадку. Такое рашэнне суд прыняў у адказ на адпаведнае хадайніцтва расійскага боку.
Наступнае пасяджэнне Эканамічнага суда адбудзецца 7 кастрычніка 2010 года. Да гэтага часу суд прапанаваў Расіі і Беларусі прыйсці да ўзаемавыгаднага задавальнення спрэчкі ў пазасудовым парадку. Міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў у адказ на рашэнне суда адзначыў, што прымірыцельная працэдура магчыма толькі са згоды абодвух бакоў. Беларусь не давала згоды на вырашэнне спрэчкі ў пазасудовым парадку да таго, як будзе разгледжана беларускае хадайніцтва аб увядзенні часовай забароны на спагнанне Расіяй вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь.
БЕЛТА.