ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Лонданскае метро бастуе

У Лондане 7 верасня прайшла забастоўка работнікаў метро. Як паведамляе BBC News, у звычайным рэжыме працавала толькі адна з 11 ліній лонданскай падземкі, на астатніх рух цягнікоў быў або спынены, або нерэгулярным.

Забастоўка пачалася 6 верасня ў 17:00 па мясцовым часе (19:00 па беларускім) і доўжылася суткі. Незадаволенасць супрацоўнікаў выклікаў намер транспартных уладаў скараціць 800 працоўных месцаў. Скарачэнні павінны закрануць толькі білетных касіраў. У страйку ўзялі удзел машыністы, сігнальшчыкі, абслуговы персанал і станцыйныя работнікі — усяго да 10 тысяч чалавек.

Кошты на авіябілеты ў Расіі выраслі ў тры разы

Кошт авіябілетаў на самых папулярных маршрутах Расіі вырас за два гады ад 30 % да 300 %.

Федэральная антыманапольная служба прааналізавала рынак авіяперавозак і прыйшла да высновы, што кошты на квіткі завышаны па 400 накірунках. На думку спецыялістаў службы, авіяпералёты дагэтуль застаюцца занадта дарагімі для вельмі вялікай колькасці расіян. Пры гэтым часцяком перавозчыкі падтрымліваюць высокі кошт паслуг, нягледзячы на паўпарожнія самалёты. З верасня 2008 года па чэрвень сёлетняга тарыфы эканом-класа на авіябілеты па 380 маршрутах выраслі ад 30 % да 300 %. Гэтыя тарыфы ўсталёўваліся авіякампаніямі, доля якіх на маршруце складала больш за 35 %. Спецыялісты лічаць, што віной такой сітуацыі на рынку сталі нізкая канкурэнцыя.

Знік папулярны тэлевядучы Малахаў

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙАўтар арыгінальных методык па аздараўленні, папулярны вядучы тэлевізійнага шоу "Малахаў+" Генадзь Малахаў не прыйшоў на здымкі новага цыкла праграм.

Лекар нікога не папярэдзіў пра сваю адсутнасць, што сур'ёзна занепакоіла ўсіх калег Малахава. Дзе знаходзіцца вядомы народны доктар, пакуль не вядома. У сувязі з адсутнасцю зоркі-лекара, Першы канал быў вымушаны замяніць праграму "Малахаў+". Што будзе з перадачай у далейшым, пакуль незразумела. Усё залежыць ад Генадзя Малахава, якога ўсё спрабуюць адшукаць. Зрэшты, у тэлевізійных кругах пляткараць, што Генадзь Малахаў пачне новы праект, але ўжо не на "першай кнопцы".

Ірландцы шукаюць метэарыт за мільён еўра

Жыхары Ірландыі збіліся з ног у пошуках метэарыта, які ўпаў на тэрыторыі рэспублікі. Па ацэнцы спецыялістаў, кошт касмічнага аб'екта складае каля мільёна еўра.

Паводле слоў навукоўцаў-астраномаў, метэарыт, які мясцовыя жыхары заўважылі ў небе ў мінулую сераду, мог упасці дзесьці на тэрыторыі вострава. Пасля гэтага паведамлення многія ірландцы закінулі свае справы і кінуліся на пошукі касмічнага цела. Тлумачыцца такое імкненне завалодаць метэарытам зусім не любоўю да навукі. На таргах кошт кожнага абломка касмічных целаў бывае ў 20 разоў даражэйшы за кавалак чыстага золата аналагічнай вагі. А метэарыты падаюць на гэтую частку сушы вельмі рэдка.

На тэрыторыі краіны было знойдзена ўсяго тры метэарыты. Аскепкі апошняга з "прышэльцаў" былі знойдзеныя ў 1999 годзе, іх уладальнік прадаў сваю знаходку калекцыянеру за 84 тысячы фунтаў стэрлінгаў (130 тысяч долараў).

Ні таты, ні мамы...

Савет Еўропы ў рамках барацьбы за раўнапраўе абодвух палоў прапануе выключыць з афіцыйнай дакументацыі словы "бацька" і "маці". На думку прадстаўнікоў СЕ, такая назва для жанчыны гучыць зневажальна і носіць сэксісцкі характар.

Савет Еўропы рэкамендаваў замяніць словы "маці" і "бацька" на "бацькі". 4 верасня стала вядома, што ён выпусціў рэкамендацыю, у якой заклікаў усё 47 краін Еўрасаюза адмовіцца ў афіцыйным звароце ад "сэксісцкай мовы". З ініцыятывай адмяніць словы "маці" і "бацька" выступіла першапачаткова прадстаўнік сацыялістычнай партыі Швейцарыі Дорыс Штумп (на фота). Па звестках нямецкай газеты Bіld, яна заявіла ў сваім звароце да членаў Савета, каб жанчын не малявалі як пасіўных і другога гатунку істот, маці і сэксуальныя аб'екты. Швейцарыя, гаворыцца ў публікацыі, першай прыступіла да пераўтварэнняў. У сталічным Берне з афіцыйнага звароту зніклі словы "маці" і "бацька". З гэтага часу яны называюцца "бацькамі".

Сэксізм <І>(англ. sexіsm, ад лат. sexus — пол; сінонім — гендарная дыскрымінацыя) — дыскрымінацыя чалавека па прыкмеце полу ці гендарнай ідэнтычнасці, а таксама яе практыка. У грамадстве можа быць прадстаўлены ў выглядзе сістэмы стэрэатыпаў, афіцыйна замацаваных палажэнняў ці нават ідэалогіі.

<І>(англ. sexіsm, ад лат. sexus — пол; сінонім — гендарная дыскрымінацыя) — дыскрымінацыя чалавека па прыкмеце полу ці гендарнай ідэнтычнасці, а таксама яе практыка. У грамадстве можа быць прадстаўлены ў выглядзе сістэмы стэрэатыпаў, афіцыйна замацаваных палажэнняў ці нават ідэалогіі. Кітаец выкапаў сабе кватэру

Кітайскі пенсіянер Чэн Хіньян арыгінальна вырашыў жыллёвую праблему: пабудаваў сабе падземную кватэру ў двары сваёй маленькай прыватнай хаты.

На 50 квадратных метрах ён зрабіў калідор і адну спальню (плошча наземнага жылля — 20 кв. метраў). У пакоі — бетонная падлога і сцены, ёсць ложак, шафа і трумо. У калідоры — адсекі для захоўвання гародніны і садавіны. Уладкаванне жылля, кажа былы шахцёр, абышлося яму ў $147. "Я хачу, каб мае дочкі жылі ў добрых умовах", — растлумачыў сваю ідэю Хіньян. Паводле яго слоў, новае жыллё ў іх раёне прадаецца па кошце 5000 юаняў ($735) за квадратны метр. Пры гэтым на дваіх з жонкай яны атрымліваюць пенсію 2700 юаняў ($397). Мясцовыя ўлады абяцаюць, што арыгінальная кватэра будзе зарэгістравана як жыллё для маламаёмных.

←Беларусь сыграла с Румынией вничью - 0:0

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика