«БАЖ» заклікае ўлады правесці празрыстае расследаванне гібелі Алега Бябеніна
Звароты на імя Анатоля Куляшова і Рыгора Васілевіча ГА «БАЖ» накіравала 6 верасня.
Падаем іх тэкст цалкам:
«Паважаны Анатоль Нілавіч (Рыгор Аляксеевіч)!
Сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказваюць скрайнюю занепакоенасць абставінамі гібелі свайго калегі, сябра арганізацыі Алега Бябеніна, якога 3 верасня знайшлі павешаным на яго лецішчы.
Следства ў першую чаргу разглядае версію самазабойства, бо
Але блізкія, сябры і калегі Алега сцвярджаюць, што яго паводзіны, планы і жыццёвыя абставіны ніяк не прадвяшчалі намеру добраахвотна пайсці з жыцця.
Гібель вядомага журналіста і грамадскага актывіста ўжо апынулася ў цэнтры ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці.
Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што ніводная з гучных спраў, звязаных з гібеллю ці знікненнем беларускіх журналістаў, не дала пакуль адказаў на пытанні — хто ж вінаваты ў іх смерці.
Таму ГА «БАЖ» заклікае Вас зрабіць усё магчымае для правядзення ўсебаковага, неперадузятага і празрыстага расследавання абставін гібелі Алега Бябеніна.
Прынята Праўленнем ГА «БАЖ»
baj.by