Клопат Радзімы. Учора міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў павіншаваў вучняў і настаўнікаў Рыжскай беларускай школы з наваселлем

Источник материала:  

Пра падарункі навасёлам паклапаціўся беларускі бок: згодна з даручэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Рыжскай беларускай школе перададзены аўтобус і абсталяванне для кабінетаў хіміі, фізікі, біялогіі, замежных моў і працоўнага навучання, мэбля для класаў і дапаможных памяшканняў, камп’ютары, аргтэхніка, кнігі, цацкі, настольныя гульні і шмат іншых, патрэбных для змястоўнага навучальнага працэсу рэчаў. Агульны кошт абсталявання і мэблі склаў 700 мільёнаў рублёў. Транспартная калона з доўгачаканым грузам адправілася з Мінска яшчэ 25 жніўня, каб паспець з мантажом абсталявання да пачатку ўрокаў. Паспелі!Гэта школа стане культурна-адукацыйным цэнтрам для беларускай дыяспары, лічыць Аляксандр Радзькоў. Дружба народаў заўсёды пачынаецца з адукацыі, бо менавіта школа нясла і нясе адказнасць за распаўсюджанне ведаў і ўменняў, а галоўнае — менавіта яна вучыць сябраваць і паважаць іншыя народы, шанаваць традыцыі і погляды суседзяў, паведамляе БелТА.Па словах дырэктара Ганны Іванэ, колькасць вучняў у беларускай школе ўвесь час павялічваецца, зараз іх 115, яшчэ 15 дзетак запісаліся ў падрыхтоўчы клас. 70 працэнтаў вучняў — этнічныя беларусы, якія вывучаюць родную мову і літаратуру, а пасля ўрокаў займаюцца мастацкай творчасцю.  Дарэчы, не толькі Рыжская, але і Вільнюская беларуская школа імя Ф. Скарыны сустракае новы навучальны год абноўленай: камітэт па адукацыі Мінскага гарвыканкама накіраваў у гэту ўстанову 25 будаўнікоў і выдзеліў на рамонтна-будаўнічыя работы каля 100 мільёнаў рублёў. Беларуская школа імя Ф. Скарыны, як і Рыжская, працуе ўжо 16 гадоў. За гэты час яе скончылі 300 дзяцей з беларускіх і змешаных сем’яў. З розных мікрараёнаў Вільнюса дзяцей прывозіць на заняткі падараваны Мінгарвыканкамам аўтобус. Хаця ў Польшчы няма цалкам беларускамоўнай адукацыі, у мінулым навучальным годзе вывучэнне беларускай мовы было арганізавана ў адной пачатковай школцы, 21 сярэдняй, 14 гімназіях і 3 агульнаадукацыйных ліцэях. Такім чынам, нашу мову ў Польшчы вывучаюць больш за 3 тысячы навучэнцаў.Па словах Аляксандра Радзькова, падручнікі па беларускай мове і літаратуры на электронных носьбітах будуць перада-дзены ў нацыянальныя школы і беларускія класы Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама Малдовы і Украіны. А ў Мінску напрыканцы кастрычніка пачнуць працаваць курсы павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў беларускіх школ і класаў гэтых краін.

←Зерно независимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика