Источник материала:  
18.08.2010 15:33 — Новости Общества

«НН» сто гадоў з вамі

Паміж Магілёвам і Лоевам не ходзяць параходы, бо ў Дняпры ад засухі дужа мала вады.

«НН». № 30. 1910

На Ўсебеларускі з’езд за незалежнасць сабраліся 1350 дэлегатаў замест меркаваных 800. Людзей да апошняга дня вылучалі працоўныя калектывы, вайсковыя часткі, грамадскія аб’яднанні. У выніку зала, не разлічаная на такую колькасць людзей, аказалася набітая пад завязку. Дэлегаты сядзелі ў праходах, на лесвіцах, стаялі ў дзвярах, і ўсё адно ахова пад 10-ю на запатрабаванне пажарнікаў мусіла спыніць доступ дэлегатаў у залу — частка засталася слухаць паседжанне ў фае. Панавала ўрачыстая атмасфера. Ужо першае прывітаньне з’езду ад Васіля Быкава, зачытанае Генадзем Бураўкіным, які старшыняваў з раніцы, выклікала бурную авацыю. Людзі стоячы скандавалі «Жыве Беларусь». Тое самае паўтарылася пасля зачытвання прывітальнай тэлеграмы ад прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.

«НН». № 31. 2000

Падзяліцца навіной: 

←Минчане из-за жары стали меньше потреблять хлеба и кондитерских изделий.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика