«Гавары праўду» правяла акцыю, прысвечаную Дню моладзі

Источник материала:  
12.08.2010 15:01 — Новости Общества
Каля дзесятка актывістаў кампаніі «Гавары праўду» сёння прыйшлі да Міністэрства адукацыі, каб адзначыць Сусветны Дзень моладзі.

Міхась Пашкевіч адразу паведаміў журналістам, што акцыя не палітычная і будзе складацца з двух частак. Напачатку актывісты паспрабавалі паказаць на плакатах каляндар звычайнага маладога беларуса. Аднак людзі ў цывільным і з рацыямі выхапілі з рук актывістаў плакаты і папрасілі разысціся «па-харошаму». Таму актывісты «Гавары праўду» вымушаны былі перасці да другой часткі «святкавання» Дня моладзі.

Выпадковыя мінакі :) © Фота Юліі Дарашкевіч

Людзі ў цывільным і з рацыямі выхапілі з рук актывістаў плакаты. © Фота Юліі Дарашкевіч

 © Фота Юліі Дарашкевіч

У Міністэрства адукацыі была перададзена петыцыя, з заклікам ліквідаваць Упраўленне па справах моладзі пра Міністэрстве адукацыі. © Фота Юліі Дарашкевіч

 © Фота Юліі Дарашкевіч

У Міністэрства адукацыі была перададзена петыцыя, з заклікам ліквідаваць Упраўленне па справах моладзі пра Міністэрстве адукацыі

«Мы сёння перадаем спадару Радзькову дакумент, у якім раскрываецца марнасць існавання ўпраўлення па справах моладзі. Упраўленне па сутнасці нічога не робіць у нашай краіне. Таму мы заклікаем Міністэрства адукацыі быць ашчаднымі і не выдаткоўваць дарма свае рэсурсы» — патлумачыў Міхась Пашкевіч журналістам.

Актывістам кампаніі «Гавары Праўду» прапанавалі кінуць петыцыю у паштовую скрыню. Аднак маладыя людзі ўсё ж такі сустрэліся з памочнікам міністра адукацыі і перадалі дакумент яму ў рукі. Той у сваю чаргу паабяцаў, што петыцыя будзе разгледзена адпаведна працэдуры падобнага кшталту дакументаў.

Падчас усёй акцыі журналістам заміналі працаваць. Некалькі разоў людзі ў цывільным спрабавалі забраць фотакамеры і відэа-апаратуру. Пасля таго як большасць удзельнікаў акцыі разышліся быў затрыманы Міхась Пашкевіч (ужо амаль каля гатэля Мінск).

Падзяліцца навіной: 

←Власти Минска запретили оппозиции проводить 16 августа шествие и митинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика