Сустаршыні БХД Георгію Дзмітруку падатковая інспекцыя налічыла штраф у памеры 18 млн. рублёў

Источник материала:  
16.07.2010 20:06 — Новости Общества


Сустаршыні БХД Георгію Дзмітруку падатковая інспекцыя выставіла рахунак на ўплату штрафа ў памеры 18 мільёнаў рублёў (6 тысяч долараў) за нібыта перавышэнне расходаў над яго даходамі за апошнія дзесяць гадоў.

«Чатыры месяцы я хадзіў у падатковую інспекцыю амаль як на працу. Спачатку яны правяралі мае даходы за год, потым за два, тры, чатыры..., нарэшце за апошнія 10 гадоў, — распавядае прэсавай службе БХД Георгій Дзмітрук. — Яны правяралі ўсё, што толькі можна і ў выніку, не знайшоўшы прэтэнзій да даходаў, вызначылі, што расходы аказваецца ў маёй сям’і завялікія, і розніцу ў памеры 6 тысяч долараў паміж імі і маімі даходамі я павінен уплаціць. Я лічу гэта нонсэнсам і чарговай праявай беззаконнага ціску на мяне, як сустаршыні БХД і ўдзельніка мясцовай выбарчай кампаніі».

У спадара Дзмітрука пяцёра дзяцей: 19-ці, 18-ці ,15-ці ,13-ці і шасці гадоў, уся сям’я жыве разам. У сваіх разліках падаткавікі аперавалі даходамі выключна Георгія Дзмітрука, а даходамі — усіх членаў сям’і. Сустаршыня БХД мае намер абскардзіць незаконны на яго думку штраф у судовым парадку.



←Общественность хочет судиться с государством из-за нежелания признать постчернобыльске проблемы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика