Журналістак Марыну Коктыш і Наталлю Радзіну зноў выклікалі ў пракуратуру

Источник материала:  
01.07.2010 17:04 — Новости Общества
Намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марына Коктыш сёння пабывала на допыце ў КДБ. Фармальна яе выклікалі ў якасці сведкі ў справе Святланы Байковай. Пра гэтую справу журналістка шмат пісала ў “Народнай волі”.

Следчы першага аддзела следчага ўпраўлення КДБ Павел Чарняўскі перад тым як пачаць размову адразу сказаў, што не мае ніякіх прэтэнзій да публікацыяў спадарыні Коктыш. У публікацыях усё было карэктна. Допыт доўжыўся цягам гадзіны. Заданыя пытанні Марына Коктыш лічыць несур’ёзнымі.

Коктыш: “Пытанні, якія ён задаваў, тычыліся маіх адносінаў з адвакатам, які абараняе інтарэсы Святланы Байковай. Яны тычыліся асабіста мяне - маёй вучобы, маёй працы. На большасць такіх пытанняў я адмовілася адказваць, бо яны не маюць ніякага дачынення да справы Байковай”.

Рэальную прычыну гэтага выкліку на допыт Марына Коктыш назваць не можа. Яна жартуе наконт таго, што ў яе ў КДБ, напэўна, з’явіліся прыхільнікі, і лепей бы яны дасылалі ёй кошыкі кветак, чым позвы на допыт. Зрэшты, на думку спадарыні Коктыш, у КДБ, магчыма, хочуць нейкім чынам дыскрэдытаваць адваката Байковай, бо яны з журналісткай асабіста знаёмыя.

На допыт ў Мінскую гарадскую пракуратуру таксама была выкліканая адміністратар сайта Хартыя’97 Наталля Радзіна. Як паведамляе БелаПАН, яе дапытвалі па справе аб распаўсюдзе на сайце загадзя ілжывай інфармацыі.





 

←Россия теряет баллы за демократию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика