Далёкае блізкае “золата”. Венесуэла ў 2011-м можа накіраваць у Беларусь каля 10 мільёнаў тон нафты

Источник материала:  
Далёкае блізкае “золата”.
Венесуэла ў 2011-м можа накіраваць у Беларусь каля 10 мільёнаў тон нафты

Па падліках экспертаў, расійскія мытныя пошліны на нафту прывялі да таго, што для Беларусі пастаўкі чорнага золата з далёкай Венесуэлы сталі больш выгаднымі, чым ад нашых усходніх суседзяў. З улікам гэтага лацінаамерыканская краіна ўжо ў наступным годзе гатова накіраваць яшчэ больш нафты, чым сёлета.З пачатку красавіка танкеры з венесуэльскай нафтай для Беларусі прыбываюць у Адэсу. Але ў далейшым Каракас гатовы задзейнічаць іншыя маршруты. “Гэта поўнасцю залежыць ад урада Беларусі”, — гаворыць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў нашай краіне Амерыка Дыяс Нуньес. Па яго словах, такія нафтавыя караваны  —  “гэта  сімвал  салідарнасці,  пад-трымкі беларускага народа”. Колькі плаціць Беларусь за такую падтрымку, дыпламат паведаміць адмовіўся. Аднак падкрэсліў: “Калі б гэта не было рэнтабельным для Венесуэлы, пастаўкі не ажыццяўляліся б”.Між тым Мінск і Каракас плануюць пашыраць супрацоўніцтва таксама ў іншых сферах. Напрыклад, беларусы могуць узяць удзел у будаўніцтве на тэрыторыі Венесуэлы газаправода працягласцю каля 1,5 тысячы кіламетраў і міжнароднага аэрапорта. Лацінаамерыканцы ў сваю чаргу зацікаўлены, у прыватнасці, у набыцці  пакетаў  акцый  беларускіх  прад-прыемстваў, у тым ліку МАЗа і БелАЗа.Лёс гэтых і іншых праектаў можа быць вырашаны сёлета ўвосень. На гэты час запланаваны візіт прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў Мінск.

←Создатели будущего

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика