Сацыяльны форум у Магілёве не можа пачацца з‑за праблем з памяшканнем

Источник материала:  
25.06.2010 15:17 — Новости Общества
Адміністрацыя гасцініцы «Магілёў» адмовіла ў памяшканні для правядзення IV Сацыяльнага форуму.

Дырэктар гасцініцы Леанід Кац абгрунтаваў гэта тым, што зала пасяджэнняў занятая пад іншыя мерапрыемствы.

Між тым, як сцвярджае адзін з арганізатараў форуму — лідэр аб’яднання донараў «Кропля жыцця» і дабрачыннага сацыяльнага фонду «Шчырасць» Ігар Каваленка, папярэдняя дамоўленасць аб арэндзе памяшкання з адміністрацыяй гасцініцы была.

Арганізатары заяўляюць, што форум усё роўна адбудзецца, праўда, адкрыецца з затрымкай. Ён пройдзе у грамадскім цэнтры «Кола», што на завулку Чкалава, — гэта прыватнае памяшканне.

Як раней паведамляў БелаПАН, раніцай у арэндзе памяшкання арганізатарам адмовіла адміністрацыя гасцінічнага комплексу «Крыніца» магілёўскага ААТ «Магатэкс», дзе планавалася правядзенне форуму. Там адмову матывавалі рамонтам.

ІV Сацыяльны форум грамадскіх арганізацый Беларусі, Украіны і Літвы павінен прайсці 25—27 чэрвеня. Яго асноўная тэма — рэформа беларускай сістэмы аховы здароўя.


БелаПАН

←Музей Василя Быкова в Гродно остается частным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика