Фотадакументы сведчаць...

Источник материала:  
Выстава фотадакументаў з фондаў музея мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" да 65-годдзя Вялікай Перамогі над гітлераўскім фашызмам экспануецца ў Варшаве.
На цырымоніі адкрыцця выставы прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя ў Польшчы, творчай інтэлігенцыі, грамадскасці Варшавы, актывісты таварыстваў "Польшча — Беларусь" і "Польшча — Усход". Выставу адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. Навуковыя супрацоўнікі музея Брэсцкай крэпасці правялі экскурсію па выставе, пазнаёмілі з экспазіцыяй, новымі фактамі з гісторыі гераічнага супраціўлення Брэсцкай крэпасці. У актавай зале Дома дружбы прайшоў канцэрт з удзелам народнага ансамбля песні і музыкі "Зараніца" Магдалінскага дома культуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — прагучалі песні ваенных гадоў, беларускія народныя музычныя творы.
Дарэчы, выстава “Абарона Брэсцкай крэпасці ў фотаздымках і дакументах праціўніка”, падрыхтаваная супрацоўнікамі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, раней дэманстравалася і ў Культурным цэнтры Беларусі ў Беластоку: там яна прэзентавалася напярэдадні Дня Перамогі.

Дар'я Кажамякіна

←22 ИЮНЯ 1941 ГОДА. 4 ЧАСА УТРА. БРЕСТСКАЯ КРЕПОСТЬ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика