Беларусь можа пачаць здабычу нафты ў радовішчы Джафеір у кастрычніку

Источник материала:  
15.06.2010 16:52 — Новости Общества

Пра гэта сёння журналістам паведаміў Надвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Сеед Абдала Хасейні.

Пасол дадаў, што ўрачыстая цырымонія з нагоды пачатку рэалізацыі праекта таксама намечана на кастрычнік.

Сэрвісны кантракт на распрацоўку нафтавага радовішча Джафеір ВА «Беларуснафта» падпісала ў Тэгеране ў верасні 2007 года. Тады ж было створана сумеснае прадпрыемства «Белпарс Петролеум Компані Лімітэд».

Радовішча Джафеір знаходзіцца за 30 км на ўсход ад нафтавага радовішча Азадэган і за 70 км на паўднёвы захад ад Ахваза. Яго працягласць складае 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню. Геалагічныя запасы радовішча ацэньваюцца ў 2,1 млрд. барэляў.


БЕЛТА

←У Беларусі з 1990 года вынесены 321 смяротны прысуд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика