Зімоўскі: «Маладыя ваўкі» тыпу сініцына і ганчара ... смакталі ў яго ў прыёмнай
У каментарах да свайго чарговага артыкула, надрукаванага ў аўтарскай калонцы на партале Naviny.by, Аляксандр Зімоўскі зрабіў некалькі скандальных выказванняў. Некаторыя з іх былі надзвычай грубымі. Так, на заўвагу аднаго з карыстальнікаў пра тое, што «новы пераможца заўсёды з’яўляецца катом у мяшку, калісьці ім быў і цяперашні прэзідэнт», кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказаў наступнае: «Дазвольце з Вамі не пагадзіцца. А.Р.Лукашэнка перад выбарамі-1994 быў палітыкам нацыянальнага маштаба. «Маладыя ваўкі» тыпу сініцына і ганчара ... сасалі ў яго ў прыёмнай канторы с/г "Гарадзец". Ці мая праекцыя на цяперашнія рэаліі не слушная?»
Яшчэ адзін парнаграфічны пасаж Зімоўскі выдаў пра Паўла Барадзіна: «Як гаворыць П.П.Барадзін: Алігарх?!! Да які ён алігарх, ён у мяне ў прыёмнай ... смактаў!» (Рэдакцыя захавала скрыншоты найбольш пікантных момантаў перапіскі А. Зімоўскага з наведнікамі парталу).
Варта адзначыць, што на форуме Naviny.by Аляксандр Зімоўскі прытрымліваецца досыць агрэсіўнай, грубай і паказальна разняволенай формы камунікавання. Не цураецца інтэрнэтаўскага слэнгу, не баіцца паздзеквацца з суразмоўцаў. Бо інакш, як здзекам такі вось адказ на закіды ў адсталасці айчыннай прамысловасці не назавеш: «Як гэта не мадэрнізаваная (прамысловасць – nn.by)? А пральная машына "Атлант"? А вадкія маніторы "Інтэграла", а масавае будаўніцтва таннага агульнадаступнага жылля, якое можа набыць любы студэнт?»




СП