Беларусаў запрашаюць узяць удзел у навучальным праекце

Источник материала:  
08.06.2010 10:25 — Новости Общества
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвясцілі новы адбор кандыдатаў на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Кандыдаты пройдуць тыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільнюсе, распрацаваную нарвежскімі палітолагамі, якія маюць вопыт назірання ў шматлікіх міжнародных місіях.

Пасля паспяховага сканчэння праграмы кандыдаты атрымаюць адмысловыя сертыфікаты ЕГУ і Silc. Акрамя курса, яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Босніі і Герцагавіне або Латвіі і атрымаюць практычны вопыт міжнародных назіральнікаў.

Патэнцыяльныя кандыдаты павінны быць ад 18 да 35 гадоў, прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць членам або ўдзельнікам няўрадавых арганізацый ці грамадскіх ініцыятыў, палітычных партый. Валоданне англійскай мовай вітаецца.

Кандыдат павінен мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд з 23 верасня да 5 кастрычніка 2010 года.

Зацікаўленыя ў праекце павінны да 20 чэрвеня запоўніць анкету і падаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацый, грамадскіх ініцыятыў ці праектаў і палітычных партый. Рэкамендацыю трэба даслаць непасрэдна на адрас праекта (eotp@eotp.info) асобай, якая рэкамендуе.

Анкету можна запоўніць на сайце праекта http://eotp.info/by/application_form.


БелаПАН

←«Галеча беларуская»: «Саўбеліі» і «Рэспубліцы» дзяржава дапаможа грашыма

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика