Сяргею Каваленку далі 105 тыс. рублёў штрафу

Источник материала:  
08.06.2010 10:33 — Новости Общества
Судзьдзя Першамайскага райсуду Віктар Калбун прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве.

Інцыдэнт, які разьбіраў суд, здарыўся 8 траўня напярэдадні сьвяткаваньня Дня перамогі. Сябра КХП‑БНФ Сяргея Каваленку і яго малодшага брата Віталя затрымалі ў краме і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.

Браты абвяргаюць гэта, яны ўпэўненыя, што іх затрымалі прэвэнтыўна для таго, каб ізаляваць падчас сьвяткаваньня Дня перамогі.

Працэс над Віталём Каваленкам, малодшым баратам віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, адкладзены на 10 чэрвеня.


Радыё Свабода

←Беларусаў запрашаюць узяць удзел у навучальным праекце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика