Мінаблвыканкам вяртае піва ў кіёскі на прыпынках

Источник материала:  
07.06.2010 10:05 — Новости Общества

Мінаблвыканкам адмяніў забарону на продаж піва і іншых слабаалкагольных напояў у кіёсках на прыпынках грамадскага транспарту.

Забарона на гандаль півам і іншымі слабаалкагольнымі напоямі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7% у кіёсках была уведзена ў Мінскай вобласці ў канцы лета 2009 года.

Тады Мінаблвыканкам забараніў кругласутачна гандляваць півам у аб’ектах дробнарознічнай гандлёвай сеткі (палатках, павільёнах без гандлёвай залы, кіёсках), перасоўных сродках развазнога і разноснага гандлю (гандлёвых аўтаматах, аўтамагазінах), за выключэннем аўтамагазінаў, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль у сельскай мясцовасці.

Новым рашэннем Мінаблвыканкама з ранейшага выключаная норма, якая забараняла гандаль «у гандлёвых аб’ектах, размешчаных на прыпыначных пунктах маршрутаў грамадскага транспарту».

Новае рашэнне ўжо ўступіла ў законную сілу.
ЯВ, паводле ej.by

←Скончался бывший председатель Мингорисполкома Михаил Павлов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика