Беларусь чарговы раз акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану
07.06.2010 10:09
—
Новости Общества
Згодна з пастановай Савета міністраў № 825, матэрыяльныя каштоўнасці для гуманітарнай дапамогі выдзелены з дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, які знаходзіцца з распараджэнні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
БелаПАН
Гуманітарны груз складаецца з паўшарсцяных коўдраў, кансерваў з тушанай ялавічыны, бляшанак згушчанага малака, цукру і гаспадарчага мыла. Агульны кошт грузу — амаль 500 млн. рублёў.
Поўдзень Таджыкістана моцна пацярпеў ад майскіх залеваў, якія выклікалі разбуральныя паводкі, селі і апоўзні. Больш за 40 чалавек загінулі, больш за 80 — атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, амаль 4,5 тысячы — пазбавіліся прытулку.
У канцы мая ўрад Таджыкістана звярнуўся ў ААН з просьбай выдзеліць 5,3 млн. даляраў для дапамогі ахвярам паводкі.
Летась і пазалетась Беларусь ужо аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану.
БелаПАН