Міністр Куляшоў: Любыя спробы легалізаваць злачынныя даходы праз ігральныя ўстановы Беларусі будуць спыняцца імгненна

Источник материала:  
22.05.2010 15:31 — Новости Общества

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля пасяджэння аб"яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы 21 мая ў Брэсце.

«На сённяшняй калегіі мы не абмяркоўвалі пытанне, звязанае з ігральным (гульнявым) бізнесам, і тым больш тыя грашовыя патокі, якія перамяшчаюцца з Расіі ў нашу краіну, — адзначыў Куляшоў. —

Але я магу сказаць, што бескантрольнага перамяшчэння капіталу з іншых дзяржаў, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі, праз ігральныя ўстановы ў Беларусь не будзе. У нас дастаткова сур"ёзны ўзровень узаемадзеяння з нашымі расійскімі калегамі, каб не дапусціць гэтага».

Міністр унутраных спраў Расіі Рашыд Нургаліеў дадаў, што праблема знаходзіцца пад адпаведным кантролем расійскіх праваахоўных структур. З беларускімі калегамі наладжана ўзаемадзеянне ў гэтай сферы, у тым ліку абмен інфармацыяй, якая выкарыстоўваецца для прыняцця адпаведных рашэнняў.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←В Беларуси отмечен рост пассажирских перевозок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика