Будуць выдавацца льготныя крэдыты на рамонт пустуючых дамоў у вёсцы

Источник материала:  
04.05.2010 09:37 — Новости Общества
Рэжым ільготнага крэдытавання будзе распаўсюджаны на рамонт пустуючых індывідуальных дамоў (кватэр), якія знаходзяцца на балансе сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс‑службе прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ №212, якім унесены змяненні ва ўказ ад 2 верасня 1996 года нумар 346 «Аб некаторых мерах па развіццю жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы», Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 красавіка.

На канец 2009 года ў краіне налічвалася 6225 пустуючых жылых дамоў (кватэр), якія знаходзяцца на балансе сельскагаспадарчых арганізацый. Як правіла, гэтыя жылыя дамы (кватэры) пабудаваны 10 і больш гадоў таму і патрабуюць правядзення капітальнага рамонту.

Па выніках вывучэння гэтай праблемы прызнана магчымым аднаўленне (рамонт) і далейшае выкарыстанне 3015 пустуючых жылых дамоў (кватэр), або 48 працэнтаў агульнай іх колькасці. Фінансавыя затраты на правядзенне рамонту ацэньваюцца ў Br122,4 млрд. Паводле інфармацыі Мінбудархітэктуры, на будаўніцтва такой жа колькасці жылых дамоў (кватэр) спатрэбіцца Br722,5 млрд., або практычна ў 6 разоў больш, чым на рамонт. Такім чынам, рамонт гэтай часткі пустуючых дамоў (кватэр) з далейшым уключэннем іх у гаспадарчы абарот з’яўляецца эканамічна мэтазгодным.

Прадастаўленне на гэтыя мэты льготных крэдытаў ААТ «Белаграпрамбанк» будзе садзейнічаць зніжэнню колькасці пустуючага жылля ў сельскай мясцовасці і вырашэнню жыллёвага пытання для работнікаў гаспадарак і арганізацый сацыяльна‑культурнай сферы.

Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, колькасць маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у сельскагаспадарчых арганізацыях на лістапад 2009 года складала 8854 чалавекі.

Акрамя таго, прыведзены ў адпаведнасць з іншымі нарматыўнымі актамі некаторыя нормы ўказа, якія датычацца выдзялення льготных крэдытаў на будаўніцтва жылых дамоў па зацверджаных Мінбудархітэктуры тыпавых праектах і праектах паўторнага прымянення, а таксама ў частцы аплаты паслуг па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.


БЕЛТА

←Лида обновляется к "Дожинкам-2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика