Івана Міхайлава апраўдалі
04.05.2010 09:38
—
Новости Общества
Суд Мінскага раёну апраўдаў Івана Міхайлава, які праз рэлігійныя перакананні адмаўляўся служыць у войску,
ЗП
паведаміў «НН» ініцыятар кампаніі «За альтэрнатыўную службу» Міхаіл Пашкевіч.
Нагадаем, што 1 лютага гэтым самым судом Міхайлаў быў прызнаны вінаваты ва ўхіленні ад вайсковай службы і асуджаны да трох месяцаў зняволення. Хлопец адседзеў амаль увесь тэрмін, пасля чаго калегія Мінскага абласнога суда адмяніла ранейшае рашэнне і прызначыла новы разгляд справы.
Цяпер жа суд апраўдаў верніка.
ЗП