Мацярынская слава

Источник материала:  

Не надта часта атрымлiваюць дзяржаўныя ўзнагароды ў сiстэме спажыўкааперацыi. Таму ўшаноўванне прадаўца каапнарыхтпрама Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства Таццяны Пасечнiк стала гучнай падзеяй не толькi ў сваiм калектыве, але i ў цэлым для кааператараў Вiцебшчыны. Нядаўна з рук старшынi Вiцебскага аблвыканкама Аляксандра Косiнца сцiплая працаўнiца атрымала ордэн Мацi. Так адзначаюцца жанчыны, якiя нарадзiлi i выхоўваюць пяць i больш дзяцей.

Наступны прыемны сюрпрыз чакаў гераiню ў толькi што адкрытым рэстаране “Северная столица” ў абласным цэнтры. За святочным сталом кааператару Таццяне Пасечнiк выпала сядзець побач з дырэктарам абутковай фiрмы “Марка” Мiкалаем Мартынавым. Бiзнесмен абвясцiў, што фiрма ўручае сям’i Пасечнiк грашовую прэмiю, а таксама забяспечыць усiх яе дзетак натуральным скураным абуткам уласнай вытворчасцi.

Цудоўны дадатак да дзяржаўнай узнагароды! Нагадаем, што прадпрыемства “Марка” з’яўляецца равеснiкам суверэннай беларускай дзяржавы, а дакладней, працуе з верасня 1991 года. Ужо ў красавiку 1996 года выпушчаны першы мiльён пар скуранога абутку з таварным знакам “Марка”, а 3 красавiка 2003 года з канвеера сышла 10-мiльённая пара абутку. Тым самым фiрма пацвердзiла брэнд “Айчынны вытворца абутку № 1” у Рэспублiцы Беларусь. Сёння гадавы аб’ём вытворчасцi складае каля трох мiльёнаў пар i больш за тысячу мадэляў.

←Карону мне, карону!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика