Карону мне, карону!

Источник материала:  

Карону мне, карону!Сёння ў сталічным Палацы спорту будзе абраная новая "Міс Беларусь". На гэты тытул прэтэндуе 31 прыгажуня з усіх рэгіёнаў краіны. Аднак толькі чатыры дзяўчыны ўжо гарантавана забяспечылі сабе месцы ў топ-10 фіналістак, бо яны перамаглі ў папярэдніх міні-конкурсах: "Міс Спорт" стала 22-гадовая Крысціна Андрэева з Наваполацка, "Міс Топ-мадэль" — 21-гадовая Ганна Кіндрук з Пінска, "Міс Фота" — 22-гадовая Людміла Якімовіч з Гродна і "Міс Талент" — 21-гадовая Марына Ярковіч з Салігорска — між іншым, усе запар цёмнавалосыя!

На фінальным шоу таксама вызначыцца, хто з прыгажунь атрымае тытул "Міс Дружба" (яе выбіралі самі ўдзельніцы), "Міс глядацкіх сімпатый" (вызначае публіка) і "Міс Дабрачыннасць" (абярэ журы з трох найбольш яркіх дабрачынных відэапраектаў, падрыхтаваных канкурсанткамі за месяц канікулаў). У якасці гасцей на фінале VІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2010" чакаюцца папулярныя выканаўцы і гурты, напрыклад, Dr Alban і Сяргей Лазараў, "Чынгіс-хан" і "J:Mopc", а адным з сюрпрызаў стане песня "Butterfly" гурта "3+2" у выкананні... шасці ўдзельнікаў. Што да дэталяў самога шоу, то арганізатары плануюць, што сцэна Палаца спорту будзе "ажываць" падчас кожнага з чатырох дэфіле канкурсантак у супермодных уборах ад беларускіх і расійскіх мадэльераў — сясцёр Парфяновіч, Валянціна Юдашкіна і іншых.

З больш як 30 дзяўчат журы абярэ спачатку 10, а потым 5 самых-самых. І ўжо з ліку апошніх будуць вызначаныя "Другая Віцэ-Міс", "Віцэ-Міс" і, нарэшце, "Міс Беларусь-2010". Уладальніца галоўнага тытула атрымае з рук "Міс Беларусь-2008" Вольгі Хіжынковай пераходную ўзнагароду — карону з белага золата, якую ўпрыгожваюць паўтысячы фіянітаў і тапазаў, а таксама прыз ад тэлеканала АНТ — 50 мільёнаў беларускіх рублёў (уладальніцы 2-га і 3-га месцаў атрымаюць адпаведна па 20 і 10 мільёнаў).

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

←Конфискованные у известных журналисток компьютеры направлены на допэкспертизу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика