Закон сям’і. Жыхарка вёскі Чудзін Ганцавіцкага раёна Галіна Стральчэня жартуе, што ў ідэальнай сям’і павінна быць трое дзяцей

Источник материала:  
Закон сям’і.
Жыхарка вёскі Чудзін Ганцавіцкага раёна Галіна Стральчэня жартуе, што ў ідэальнай сям’і павінна быць трое дзяцей

Але сама Галіна Сямёнаўна ўжо чатыры разы станавілася матуляй. Таму, зразумеўшы, што ідэальнай сям’і не стварыць, жанчына вырашыла нарадзіць ізноў. Гэта падзея адбудзецца неўзабаве.

— Машына ёсць, камп’ютар — таксама. Ежы ўсім хапае. Чым яшчэ адно дзіця можа нам перашкодзіць? — дзівіцца гаспадыня.Пра эканамічны крызіс Галіна Сямёнаўна разважаць не хоча. Кажа, што яе больш турбуе крызіс сучаснай сям’і. А вось шматдзетны бацька Анатоль Аляксандравіч займаецца зараз менавіта “матэрыяльным забеспячэннем”. Хоць ён і знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за паўтарагадовым Андрэйкам, але нядаўна ізноў выйшаў на працу — падчас пасяўной у калгасе можна нядрэнна зарабіць. Ну а дзяцей пакуль што даглядае цешча Марыя Кузьмінічна, якую тэрмінова “выпісалі” з суседняй вёскі Будча. Балазе старэйшыя дзеці — 16-гадовы Яўген, 15-гадовая Ірына і 10-гадовая Марыйка — ужо даволі самастойныя.

Свае фотаздымкі і кароценькія апавяданні аб сваёй сям’і дасылайце на наш паштовы адрас: 220013, г.Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета”, альбо на e-mail: info@ng.by з паметкай “На конкурс “Шчаслівыя разам” (“Счастливы вместе”).

←Свадьба... на коньках. Свой первый свадебный вальс станцевали на коньках молодожены Ирина Тышляк и Геннадий Будыкин в новом ледовом дворце Барановичей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика