«65 добрых спраў»: маладзёжная акцыя да юбілею Перамогі праходзіць на Мядзельшчыне
21.04.2010 18:59
—
Новости Общества

У яе межах актывісты БРСМ правялі адмысловае спаборніцтва сярод бібліятэчных устаноў.
Ацэньвалася лепшая інфармацыйная работа на ваенную тэматыку. Так, раённыя бібліятэкары арганізавалі сустрэчы ветэранаў з чытачамі. Удзельнікаў вайны не толькі слухалі, іх успаміны занатоўвалі. Апавяданні стануць асновай адмысловага гістарычнага альманаху.